Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб Беларусь запрасіў на сустрэчу музычных журналістаў і аўтараў медыйных праектаў пра музыку. Абмеркавалі, ці існуе беларуская музычная журналістыка і якая яна ў 2023 годзе, якія праблемы з’явіліся за апошнія гады і што з гэтым рабіць.
У сустрэчы прынялі ўдзел: Марына Савіцкая – журналістка і вядучая праграм радыё «Ўнэт» і радыё «Рацыя», вядучая музычных імпрэз; Павел Свярдлоў – галоўны рэдактар «Еўрарадыё»; Аляксандр Чарнуха – журналіст, аўтар YouTube-праекта «Міністэрства сепультуры» і Telegram-канала «Беларуская музыка» і Мікіта Абрамчык – музычны артыст «Вектар», стваральнік ініцыятывы «КЛІК».
Спікеры паразважалі аб тым, ці ёсць з боку аўдыторыі запатрабаванасць такога кантэнту і як цяпер успрымаецца крытыка. Не абмінулі тэму беларускай музыкі і музычнай журналістыкі ў эміграцыі.
Самыя цікавыя моманты з сустрэчы можна пачытаць у нашым матэрыяле.
00:00:00 Пачатак
00:03:18 Анонс сустрэчы і прадстаўленне спікераў
00:05:33 Ці запатрабаваная музычная тэматыка ў аўдыторыі?
00:05:44 Марына Савіцкая: «Музычная журналістыка зараз патрэбная ў любым выпадку – і прафесійная, і грамадзянская»
00:07:22 Мікіта Абрамчык: «Яшчэ год таму было выпаленае поле, а сёння некалькі каналаў пастаўляюць якасны кантэнт»
00:09:01 Павел Свярдлоў: «А ці патрэбна сёння музычная аналітыка?»
00:12:08 Аляксандр Чарнуха: «Мы адкрываем для беларускай аўдыторыі беларускіх артыстаў наноў»
00:14:55 Па якіх крытэрах ацаніць запатрабаванасць?
00:23:54 Што адбываецца сёння ў такой нішавай тэме, як музычная журналістыка?
00:28:19 Мікіта Абрамчык пра праблемы камунікацыі паміж журналістамі і музыкантамі
00:31:11 Аляксандр Чарнуха: «Тое, што раней называлі крытыкай, сёння завуць таксічнасцю»
00:33:34 Ці ёсць сёння запатрабаванасць у музычнай крытыцы?
00:44:05 Як артыстам сябе прадаваць?
00:49:08 Каментары гасцей са студыі
00:53:46 Мікіта Абрамчык пра роль медыя для музычнай журналістыкі
00:55:52 Аляксандр Чарнуха: «Сайт – гэта кропка ўваходу для пасіянарыяў. Але павінна быць і бізнес-мадэль»
01:02:30 Ці магчыма зарабіць музыкальнай журналістыкай?
01:11:30 Мікіта Абрамчык пра сегментаванасць беларускай музычнай індустрыі
01:14:23 Што адбываецца ў беларускай музычнай прасторы пасля 2020 года?
01:26:34 Пра інфільтрацыю «рускага свету» у Беларусі, у тым ліку ў музычнай прасторы
01:34:32 Ці павінна беларуская музычная журналістыка пісаць толькі пра беларускіх музыкаў?
01:37:05 Байка з 1990-х ад Паўла Свярдлова
01:39:44 Пра неабходнасць наладзіць камунікацыю паміж удзельнікамі працэсаў
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт