Не пра працу 5: Вольга Лойка, Фёдар Паўлючэнка, Тарас Тарналіцкі

Памятаем пра важнасць баланса ў жыцці і настройваемся на хвалю адпачынка. Парады ад беларускіх медыйшчыкаў і правераныя шляхі да лепшага настрою – у нашай чарговай падборцы. Папярэднія выпускі вы знойдзеце на нашым сайце. А калі захочаце падзяліцца сваімі лайфхакамі – пішыце нам.

Не пра працу 5: Вольга Лойка, Фёдар Паўлючэнка, Тарас Тарналіцкі
Ілюстрацыя: Micheile Henderson/Unsplash

Кратко

  • Ольга Лойко, главный редактор Plan B.: билет в Париж и сложная выпечка
  • Фёдор Павлюченко, главный редактор Reform.by: театр вместо больших концертов 
  • Тарас Тарналіцкі, «Еўрарадыё»: пазітыў ад пафаса Пітэра Джэксана і вандроўкі

Ольга Лойко, главный редактор Plan B.: билет в Париж и сложная выпечка

Фота з асабістага архіва Вольгі Лойкі

Отдохнуть от работы, в общем, просто: закончил писать или читать – и занялся чем-то другим. А вот от привычки мониторить новости постоянно избавиться крайне трудно. Тут важно занять одновременно и руки, и голову, чтоб не рыпались. Самый эффективный вариант – начать делать что-то сложно-кулинарное.

Если ты занят тортом – это прямо многоступенчатое мероприятие с чётким таймингом, не позволяющее отвлекаться на какие-то новости.

Так что бисквит, пропитка, ягодная или фруктовая начинка, крем, покрытие – нормально отвлекают. В СИЗО мы делали торты попроще, но технологию отрабатывали серьёзно: топили шоколад, а это непросто, если у тебя есть только кипятильник, ржавый таз и алюминиевая кружка, даже ложки нет. Добавляли сгущёнку, апельсин, орехи. Это был еженедельный камерный тимбилдинг. А когда все заняты, и на выходе вкусный продукт – это и приятно, и полезно.

Обязательная часть каждого дня – 10 километров пешком. По пальцам могу посчитать дни, когда прошла меньше. Люблю думать на ходу, и если не ходить – голове сложно.

Оставшаяся в Минске библиотека – моя душевная боль. И везти некуда, и перевернуть страницу не выходит.

Из того, что перечитывалось много раз: Дмитрий Быков, Людмила Улицкая. «Хромую судьбу» или «Град обречённых» Стругацких могу цитировать страницами. Отдельная любовь – О. Генри с его рассказами. В СИЗО перечитала с большим удовольствием.

Ну и Дюма, конечно. В «Графе Монте-Кристо» все душевные терзания узника проговорены очень тонко. Для меня эта книга очень терапевтична, думаю купить себе бумажный экземпляр. Тема мести за решёткой очень триггерит. Все (ну то есть почти все) мечтают восстановить справедливость, отомстить, наказать. Но месть не только уничтожит врага, она легко может разрушить тебя и твою жизнь.

А с кино у меня сложно. Я прямо совсем не визуал. Не смотрю почти ничего, хотя надо бы, пробелы в собственном образовании напрягают.

Лучший способ переключиться – путешествия. В любой непонятной ситуации беру билеты в Париж.

Когда говорят, что в Париже грязно, тесно или ещё что-то в этом роде, мне жаль, что человек не успел или не смог рассмотреть там что-то другое. Мои лучшие поездки – туда. Самые разные и сумасшедшие компании подбирались там.

Во Франции была восемнадцать раз, последняя поездка – в мае  этого года. Тогда мы прошли с товарищем сто пятнадцать километров за четыре дня. Оттуда традиционно рванули в Нормандию. Кальвадос, прекрасная рыба, закаты и радуги – красота. И купания в Ла-Манше в любую пору года.

Фота з асабістага архіва Вольгі Лойкі

Кстати про кино и Нормандию: мама затребовала ей показать третью часть «Мужчины и женщины» Клода Лелуша. Были опасения, что кино о 90-летних – это депрессия, меланхолия и всё такое. Посмотрели на одном дыхании: солнечный Довиль, лёгкая грусть, отношения, которые дают радость. Там про то, что можно потерять память, но есть люди и дни, которые будут с тобой всегда.

Ну и Балтика. Куда без неё, благо сейчас туда рукой подать. С полутора лет бываю на побережье несколько раз в году с короткими перерывами на распад Союза, ковид и СИЗО. В любую погоду, в любой компании или без неё. Чистая радость и чистый допинг.

Чайки, сосны, дюны, откосы, заросли облепихи и шиповника, запах водорослей и йода. Ветер, который выдувает из головы всю дурь, освобождая место для новой.

В последнее время ленюсь фотографировать не на телефон. Только через год после СИЗО впервые снова взялась за камеру не для съёмки своих домашних. Надеюсь, привычка таскать с собой свой тяжёлый Nikon вернётся. В объектив всё видится по-другому. Не хватает этого объективного видения.

Фёдор Павлюченко, главный редактор Reform.by: театр вместо больших концертов 

Фота з асабістага архіва Фёдара Паўлюченкі

Давайте не буду обманывать, я, к сожалению, не разделяю работу и отдых. Мне нравится то, чем занимаюсь. Это и работа, и хобби, и развлечение, поэтому времени и желания переключаться на что-то ещё нет.  У нас дочка, ей пять лет, она удивительная, и не хочется упускать то, что с ней происходит. Поэтому свободное время стараюсь проводить с ней.

Для меня важно встречаться с людьми, которые вдохновляют. Сейчас живу в Варшаве и таких людей вокруг много. Не всегда это получается без алкоголя, но и с алкоголем тоже неплохо.

Ценю, когда можно куда-то поехать без надрыва. После переезда в Польшу таких возможностей пока немного, но в Беларуси это выглядело так: садишься в авто и едешь в новое место, где не был раньше, или едешь туда, где чувствуешь энергию. А ещё лучше, доезжаешь до «Минска-3» и летишь лоукостом в Португалию. Порту – мой любимый город.

Фота з асабістага архіва Фёдара Паўлючэнкі

Да, смотрю сериалы, читаю книжки, но это, скорее, чтобы понимать, чем живут окружающие. Времени на что-то почитать или посмотреть, потому что внезапно захотелось, нет. Хорошо бы больше ходить ногами. Когда получается, всегда иду пешком несколько остановок.

Что-то сломалось с походами на большие концерты или фестивали. Сходил на Depeche Mode недавно и словил себя на ощущении, что вокруг большинство – это люди с кризисом среднего возраста.

То есть деньги на дорогой концерт уже есть, а что-то не вставляет. Сходил ещё на парочку больших концертов, ощущение укрепилось. С концертным фастфудом завязываю.

Очень рекомендую ходить на театральные постановки. Вот там всё по-настоящему. Иногда бывает так стыдно за то, что происходит на сцене, что это даже клёво.

Для меня отдых – это, скорее, попытка найти такое занятие, чтобы не смотреть в экран телефона. Поэтому слушаю подкасты, аудиокниги, говорю с людьми.  А ещё люблю большой теннис, хоть и не очень умею в него играть. Спасибо жене, она иногда соглашается побыть тренером и спарринг-партнером.

Тарас Тарналіцкі, «Еўрарадыё»: пазітыў ад пафаса Пітэра Джэксана і вандроўкі

Фота з асабістага архіва Тараса Тарналіцкага

Я ўжо больш за год, з мінулага верасня, знаходжуся ў эміграцыі, і пытанне пераключэння з працы на адпачынак для мяне вельмі важнае. Тым больш, што працую на «Еўрарадыё», кожны дзень чытаю навіны і ўсё гэта прапускаю праз сябе. Да таго ж шукаю кватэру ў Варшаве, і гэта такі стрэс, што першы раз у жыцці схапіў панічную атаку, ці нешта вельмі падобнае.

Звычайна пасля працы я іду бегаць, тры разы на тыдзень бегаю дакладна два кіламетры, можа і болей. Фізічная актыўнасць спрыяе таму, каб нараджаліся новыя пазітыўныя думкі, падчас бегу складаюцца лагічные ланцужкі, мне здаецца, я лепш прапрацоўваю ідэі тэкстаў. Калі магчымасці бегаць няма, я гляджу кіно, а часцей нават не кіно, а нарэзкі экшн-сцэнаў з блокбастараў.

Напрыклад, я ведаю, што атрымаю пазытыўныя эмоцыі ад прагляду бойкі з фільму «Ўладар пярсцёнкаў». Гэты пафас Пітэра Джэксана – ён мяне зараджае моцнай хваляй прыемных пачуццяў.

Ці калі Джэйсан Стэтхэм кагосьці б’е ў новым баевіку па твары. Гэта мне таксама падабаецца – бо гэта пра кіно ў добрым сэнсе слова, пра блокбастар – гэта адразу запальвае ў цябе пэўную эмоцыю. Ці то страх, ці то радасць, ці то задавальненне. Я такім чынам пераключаюся.

Таксама люблю вандраваць і часта сумяшчаю гэта з паездкамі на розныя канцэрты. За той год, што я ў Польшчы, я пабываў прыкладна на пяці выступах: Red Hot Chili Peppers, Rammstein, Gogol Bordello… Такім чынам я пазнаю не толькі Варшаву і новыя пляцоўкі, але і новыя гарады. З’ездзіў на Кракаўскі кінафестываль, а дзякуючы Rammstein пабываў у гарадах Ходзеж і Катавіцы.

Вельмі хачу наведаць замак Мальбарк, мне цікава паглядзець гэтую рэзідэнцыю крыжацкага ордэну. Таксама планую з’ездзіць у Асвенцым – гэта вялікая гісторыя Другой сусветнай вайны і гісторыя Польшчы, і гэта тычыцца Беларусі. Таксама хочацца пабачыць усе найвялікшыя гарады Польшчы. Толькі трэба ўпарадкаваць сваё жыццё, каб яно было больш устойлівым.

А ўвогуле мне няважна дзе вандраваць, можна і проста па горадзе. Зараз ёсць магчымасць ездзіць роварам, я шмат езджу па Варшаве, карыстаюся класным пракатным сэрвісам, які вельмі мала каштуе. Гэта дазваляе добра бавіць час і даведацца нешта пра тое месца, дзе ты жывеш – мне гэта вельмі цікава.

Не важна – дзе ты вандруеш і куды ты едзеш: ці ў Іярданію – глядзець каштоўнасці з спіса ЮНЕСКА, ці па сваім горадзе. Для мяне вандроўкі – гэта нейкі новы досвед, які можа цябе чакаць літаральна за наступным паваротам.

Хоць я маю магчымасць працаваць анлайн, я прыходжу ў офіс, каб абмяняцца эмоцыямі, паразмаўляць з людзьмі – гэта таксама зніжае напружанасць і адчуванне адзіноты.

Таксама я тусуюся ў культурным асяродку і асяродку кінематаграфічным – там адбываюцца розныя падзеі ці вечарыны. Я часта на іх заходжу, каб абмяняцца думкамі і адчуць, што ты не самотны.

Фота з асабістага архіва Тараса Тарналіцкага

Я не падзяляю думкі, што калі ты не чытаеш кнігі – ты ўвогуле нічога не чытаеш. Я чытаю вельмі шмат, але гэта звычайна прэса, нейкія рэпартажы ці іншыя тэксты, якія з’яўляюцца ў СМІ. На кнігі ў мяне не хапае часу.

Апошняе, што я чытаў, – гэта была прапагандысцкая кніга Васкрэсенскага «Гамбіт». Мне хацелася даведацца, што з сябе ўяўляе гэта кніга, таму што ў офіс «Еўрарадыё» яе даслаў сам аўтар. Яскравых думак я там не знайшоў, але было цікава зразумець, якія наратывы ён дасылае аўдыторыі. Як ні дзіўна, кнігу вельмі хвалілі людзі з Расіі – мяне гэта здзівіла. Але там больш белетрыстыка, выдуманая чалавекам, які ці то знаходзіцца ў закладніках, ці то проста хоча схлусіць.

Калі я з’язджаў з Беларусі, мне падарылі манаграфію пра тое, як займаліся сексам у Вялікім княстве літоўскім – вельмі цікавая кніга, раю яе пашукаць і набыць. Яна добра пашырае погляд адносна культуры Вялікага княства, Рэчы Паспалітай, адносна ўвогуле беларускай культуры, адчыняе межы разумення. У нас многае ў ХХ стагоддзі завязана на Расійскай імперыі ці з СССР – але ў нас больш багатая і цікавая гісторыя.

Таксама чытаю кнігі, звязаныя з кіно, бо гэта патрэбна для маёй фрыланс-дзейнасці, і тыя кнігі, якія дазваляюць пераасэнсаваць тое, што з намі адбываецца. Напрыклад, кніга Юрчака «Гэта было назаўсёды, пакуль не скончылася» ці кніга Мікалая Эпле «Неудобное прошлое. Память о государственных преступлениях в России и других странах». Яны – пра праблемы, якія зараз насягаюць і Украіну, і Расію, і Беларусь.

Гэтыя праблемы праяўляюцца таму, што наша грамадства і нашы папярэднікі не змаглі запусціць працэс абмеркавання ролі Савецкага Саюза ў лёсах шматлікіх народаў, якія ў ім жылі.

Гэтыя кнігі дазваляюць зразумець, што тое, што зараз адбываецца, – яно абавязкова скончыцца.

Паколькі я кінакрытык, фільмаў гляджу вельмі шмат, а вось серыялаў – значна меней. Але зараз гляджу «Асока» – серыял з цыклу «Зорных войнаў». Ён нагадвае першыя фільмы з гэтага цыклу, там вельмі добрыя дыялогі і матывацыя герояў, і нават бойкі на мячах. Агулам вельмі добры забаўляльны серыял, я атрымліваю асалоду ад яго прагляду, і калі ёсць сорак хвілін часу, ён дапамагае перазагрузіцца.

Таксама з апошняга мне вельмі спадабаўся дакументальны серыял ВВС «Trauma zone». Ён сабраны з матэрыялаў брытанскіх журналістаў, якія з сярэдзіны 1980-х да канца 1990-х працавалі ў Расіі. Гэта вялікі фільм пра траўму, якую перажывала постсавецкая прастора. І гэта вельмі трапнае разуменне таго, што цяпер адбываецца ў Расіі: чаму працуе права моцнага, чаму не працуе заканадаўства. Фільм спрабуе адказаць на пытанне – як мы да гэтага дайшлі. І што нават вайна – гэта наступства тых падзей, якія адбываліся 30-40 гадоў таму.

Таксама вельмі раю паглядзець, як будзе магчымасць, беларускі фільм Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі «Motherland».

Ён нібыта распавядае пра гвалт у беларускім войску, але насамрэч гэта такое дакументальнае эсэ пра гвалт як інструмент кантролю ў Беларусі. Які спачатку выспеў у сілавых структурах, а потым выліўся на вуліцы гарадоў. Гэты фільм вельмі мяне ўразіў.

І канешне з моцных: раю галоўны блакбастар гэтага году – «Апэнгеймер» Крыстафера Нолана. Нетыповая для яго стужка, таму што там вельмі шмат размоў. І гэты фільм таксама вельмі добра тлумачыць сённяшні свет, калі чалавек жадаў спыніць адну вайну, а насамрэч стварыў глебу для горшага супрацьстаяння – больш вялікага і больш небяспечнага. Гэта кіно, якое варта глядзець, і рабіць высновы.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

28 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняНе пра працу 5: Вольга Лойка, Фёдар Паўлючэнка, Тарас Тарналіцкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць