Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Wisla Video Forum – міжнародны форум, пройдзе 13-14 верасня 2024 года ў Варшаве. Вы можаце прыйсці са сваім праектам і ўдзельнічаць ў пітчынгу (і атрымаць грошы), патрапіць на жывыя майстар-класы, паслухаць гісторыі поспеху і стать зоркай нефармальнай Ночы факапаў.
Уключыся ў сусветныя трэнды, стань часткай беларускага кам’юніці відэамэйкераў! Форум цікавы для медыяменеджэраў, прадзюсараў, відэажурналістаў і незалежных аўтараў, якія працуюць з грамадска значным, але неабавязкова навінавым кантэнтам. Колькасць месцаў абмежаваная, але рэгістрацыя працягваецца да 15 жніўня 2024 года.
Тэмы:
Сярод спікераў:
Эрыка Марзано, працуе з развіццём аўдыторый у Deutsche Welle, спецыялізуецца на ўмацаванні сувязей паміж рэдакцыямі і чытачамі, узначальвае напрамкі TikTok і X. Дарэчы, канспект лекцыі з Эрыкай пра працу з TikTok можна знайсці тут.
Джэрэмі Скіт, які ператварыў BBC News на YouTube у адзін з найбуйнейшых навінавых каналаў у свеце з 15 мільёнамі падпісчыкаў, зрабіў ВВС News у TikTok адным з галоўных пастаўшчыкоў навін у Вялікабрытаніі для аўдыторыі да 30 гадоў.
Джонатан Патэрсан, адказны рэдактар The News Movement – медыякампаніі, якая стварае відэанавіны для пакалення Z. Гэта глабальная супольнасць аб’ядноўвае тры медыя-брэнды, якія штомесяц дасягаюць аўдыторыі ў 50 мільёнамі чалавек.
Зоя Чарльз, працавала па ўсім свеце ў вядучых міжнародных СМІ ў якасці журналіста навін і старшага палявога прадзюсара, кіравала адной з самых інавацыйных каманд BBC, якая атрымала шэраг узнагарод за сваю прадукцыю. Зараз займаецца навучаннем і настаўніцтвам медыя-менеджараў і вытворцаў інавацыйнага кантэнту. Яна правядзе варкшоп: Як павысіць кваліфікацыю супрацоўнікаў і ўвесці інавацыі, не ахвяруючы штодзеннай прадуктыўнасцю.
Іншагароднім удзельнікам – аплата гатэля і дарогі. Прадугледжаны пераклад з англійскай.
Паспейце падаць заяўку да 15 жніўня. Вас чакаюць новыя знаёмствы і нэтворк! Станьце часткай супольнасці беларускіх відэамэйкераў!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт