Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Якія медыя і перадачы глядзіць, слухае і чытае спявачка Святлана Бень? Што яна глядзела ў навагоднюю ноч? Святлана расказала нам пра свае ўлюбёныя медыя.
Я вельмі люблю літаратурны падкаст Bellit, слухаю яго ў любую вольную хвіліну. І, вядома, Літрадыё. А часам раніца ў нашай кватэры пачынаецца з прагляду перадачы Мікіты Мелказёрава.
Kyky і dzed_jankiel у Instagram – заўсёды з цікавасцю чытаю і гляджу. Але мае асаблівыя любімчыкі – гэта zabiziapu. Яны проста выдатныя!
Так радасна, што беларускіх медыя шмат і многія з іх працуюць на вельмі высокім узроўні. Паспець бы хоць патрошку дакрануцца да некаторых!
Я рэдка шукаю нешта мэтанакіравана, хутчэй у стужцы натыкаюся на нешта цікавае і тады гляджу. Радыё Свабода, Белсат, Наша Ніва, Міністэрства Сепультуры…
Але маё апошняе адкрыццё – гэта Youtube-канал Natatnik. Там выдатнейшыя інтэрв’ю, захапляльныя, павольныя. Яны мяне і ўразілі, і парадавалі. А выпуск пра беларускія стравы і цудоўная Алёна Браніславаўна – увогуле проста бальзам для душы.
Гэта гісторыя, напоўненая псіхічным здароўем і асаблівай вітальнасцю, разважнасцю і верай у чалавека.
Менавіта з гэтым выпускам я сустрэла навагоднюю ноч 2025 года, вось проста ўключыла і слухала. І гэта было свята для сэрца. Наогул Natatnik – добрая тэрапія для ўсіх трывожных людзей.
«Мой Facebook цвіце як ружа». Святлана Курс пра навіны і ўлюблёныя медыя
Навіны гляджу на ўсіх рэсурсах, якія толькі магчымыя, але сачу толькі за фактамі, падзеямі. Аналітыцы ніякай не давяраю і не шукаю яе.
Мне здаецца, цяпер усё ў свеце закруцілася ў такі вар’яцкі клубок, што ніхто не можа выказаць грунтоўную здагадку аб далейшым развіцці падзей.
Дрэнных навін я не пазбягаю, нягледзячы на агульную знясіленасць, бо хачу ведаць усё, што адбываецца.
Якое б дзіўнае медыя я б сабе не ўявіла, яно дакладна ўжо кімсьці створана і выдатна функцыянуе без мяне.
Свет перапоўнены інфармацыяй і мудрагелістымі дзіўнымі спосабамі яе падачы.
Таму лепш я застануся чытачом і гледачом. Цяпер, калі ўсё вакол настолькі абвострана, перанасычана, эмацыйна напоўнена – я магу толькі дзівіцца тым людзям, якія займаюцца медыя, іх псіхалагічнай вынослівасці і смеласці.
Прэс-клуб Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт