Адукацыйная пляцоўка пра культуру, забаўляльныя шоў і шмат літаратуры — падборка беларускіх YouTube-каналаў

Пра літаратуру і гісторыю, а таксама пра карыснае і вясёлае — вось што новага мы знайшлі на YouTube.

Адукацыйная пляцоўка пра культуру, забаўляльныя шоў і шмат літаратуры — падборка беларускіх YouTube-каналаў

Платформа CreateCulture Group запусціла YouTube-канал. Каманда піша, што ён будзе адукацыйнай пляцоўкай для людзей, якія цікавяцца культурай у самым шырокім сэнсе. Якога кантэнту чакаць на канале? Запісы лекцый, канцэртаў, прэзентацый, якія адбываюцца ў крэатыўнай прасторы CreateCulture, адукацыйныя відэа, дыскусіі і сустрэчы з сучаснымі культурніцкімі дзеячамі і дзяячкамі ды шмат іншага.

«Пазакласнае чытанне» — новае шоў на канале panstandup, у якім комікі загадзя чытаюць кнігі беларускіх аўтараў, а потым робяць суб’ектыўны агляд на прачытанае. У пілотным выпуску Міхась Ільін, Макс Канавал, Антон Дзюбайла і Андрусь Райн абмяркоўваюць антыўтопію Віктара Марціновіча «Мова». 

Выйшаў другі эпізод «Зёлкі шоў». Госці выпуска — тэлевядоўца і рэдактарка «Маланкі» Кацярына Ерусалімская ды арт-менеджар і прадзюсар Алесь Чахоўскі. 

Вялікая падборка забаўляльных беларускіх YouTube-каналаў

З’явіўся новы канал пра беларускую літаратуру — канал Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў — збор кароткіх відэа, у якіх беларускія аўтары і аўтаркі чытаюць творы сваіх папярэднікаў. 

Яшчэ адзін канал пра беларускую літаратуру — Літрадыё. Гэта медыя пра сучасную беларускую літаратуру — новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. На канале сабраныя ўсе падкасты і размовы, якія ладзіць каманда праекту. 

Завершым літаратурную тэму падкастам Васіля Дранько-Майсюка «Літаратурныя ночы з Васілём» на канале Радыё Ўнэт. У выпусках можна паслухаць цікавыя расповеды Васіля пра класікаў — Францішка Аляхновіча, Ларысу Геніюш, Янку Маўра, Максіма Багдановіча. 

Вялікая падборка беларускіх падкастаў на розныя тэмы

Гісторыя на Свабодзе — канал «Радыё Свабода», прысвечаны гісторыі — Беларусі, Еўропы, свету. Гутаркі з гісторыкамі, прынагодныя каментары, відэасерыялы, гістарычныя тлумачалкі.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

24 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняАдукацыйная пляцоўка пра культуру, забаўляльныя шоў і шмат літаратуры — падборка беларускіх YouTube-каналаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць