Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Google News Initiative прапануе медыя розныя інструменты для працы. Сабралі іх для вас у адным тэксце. А тут знойдзеце карысныя анлайн-курсы і семінары ад ініцыятывы.
У сваім пачатковым пакеце для журналістаў, якія працуюць з AI, каманда JournalismAI сабрала найлепшыя рэсурсы, якія яна знайшла і стварыла тры гады сваёй працы. Выглядае пакет так: гэта набор пытанняў, якія камандзе задаюць часцей за ўсё, і адказы на іх.
Як рэдакцыі ўключаюць штучны інтэлект у свае працоўныя працэсы? Ці могуць невялікія і рэгіянальныя рэдакцыі працаваць са штучным інтэлектам? А што з этычнымі праблемамі?
Вы можаце чытаць стартавы пакет як кнігу, а можаце адразу пераскокваць да пытання, якое вас цікавіць тут і цяпер. І памятайце, што ён створаны для таго, каб ім дзяліліся.
Тут вы можаце знайсці, ці рабіўся ўжо фактчэк па тэме, якая вас цікавіць. Напрыклад, вы можаце напісаць у радок пошуку цытату нейкага палітыка ці ключавыя словы. Таксама вы можаце праверыць, ці спраўджвалі ўжо праўдзівасць таго ці іншага фатаздымку.
Гэты сэрвіс бясплатна абараняе ад DDoS-атак медыі, сайты з інфармацыяй пра правы чалавека і сайты, звязаныя з назіраннем за выбарамі. Калі ваш рэсурс атакуюць, запоўніце заяўку і чакайце інструкцыі, якія вам дашлюць на электронную пошту.
Гэты інструмент дапаможа вам апрацоўваць вялізныя базы даных і апрацоўваць розную інфармацыю. З яго дапамогай можна ствараць расследавальніцкія гісторыі, пісаць навіны, рабіць аўдыё- і відэатранскрыпцыі, правяраць факты, шукаць інфармацыю ў архіве і інш.
Знайсці яшчэ больш інструментаў для журналісцкай працы вы можаце тут. Візуалізацыя даных, пошук па базах, узмоцненая абарона акаўнтаў – усё гэта створана для таго, каб журналістам і журналісткам было зручней працаваць і не траціць зашмат часу на тэхнічную частку.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт