Магчымасці ад Google News Initiative: анлайн-курсы і семінары

Прапануем вам падборку анлайн-курсаў і семінараў ад Google News Initiative.

Магчымасці ад Google News Initiative: анлайн-курсы і семінары

Ініцыятыва Google News прапануе медыя розную падтрымку – ад грантавых праграм і навучання да інструментаў для працы з вялікімі данымі і візуалізацыяй матэрыялаў. Сабралі для вас магчымасці – карыстайцеся, дзяліцеся з калегамі, паказвайце тым, каго вучыце і каму аказваеце ментарскую падтрымку.

Уводны курс у бізнэс-журналістыку

За чатыры ўрокі вы пазнаёміцеся з інструментамі, якія дазваляюць адсочваць дзейнасць кампаній на пяці кантынентах, працаваць з вялікімі масівамі даных і візуалізаваць атрыманыя даныя так, каб гледачы і чытачы не засыналі.

Уводзіны ў машыннае навучанне

Створаныя пры падтрымцы Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, VRT News і Texty, гэтыя курсы па журналістыцы AI прапануюць зразумець, як журналісты выкарыстоўваюць машыннае навучанне ў сваіх рэдакцыях.

Як павысіць трафік?

На шасці відэаўроках вы будзеце вучыцца, як павышаць свой трафік з дапамогай пашуковых механізмаў Google, рассылак, сацыяльных сетак, уведамленняў і Google Ads.

Усе курсы і асобныя ўрокі ад ініцыятывы Google news можна знайсці тут.

Семінар: Мапы і геаінструменты

Вас правядуць праз працэс стварэння мап, спецыяльна адаптаваных для медыякантэнту. Вы навучыцеся ствараць іх за некалькі хвілін, даведаецеся, якія сайты і калі лепш для гэтага выкарыстоўваць і што, акрамя фатаздымкаў, можна ствараць з дапамогай Google Earth. Падаць заяўку можна тут.

Семінар: Верыфікацыя і фактчэкінг

На гэтым занятку вам раскажуць, дзе і як можна верыфікаваць фота і відэа, дзе шукаць архівы тэкстаў і візуальнага матэрыялу, як пазнаваць прапаганду і кампаніі па дэзінфармацыі, як распазнаваць дыпфэйкі і інш. Падавайцеся тут.

Семінар: Пашыраны пошук

Аўтары абяцаюць навучыць вас выкарыстоўваць спецыялізаваныя формулы пошуку, каб знайсці менавіта тое, што вы шукаеце. Вы выйдзеце з поўным разуменнем формул і метадаў пошуку, што спросціць ваш працоўны працэс і захавае ваш час. Замест таго, каб гадзінамі шукаць пэўныя дадзеныя на пэўным сайце, вы зможаце проста карэктна сфармуляваць запыт у радку пошуку і атрымаць тое, што вам трэба. Падаць заяўку можна тут.

А тут можна абраць патрэбны семінар з усяго спісу, што прапаноўвае Mixer разам з ініцыятывай Google News.

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

15 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняМагчымасці ад Google News Initiative: анлайн-курсы і семінары

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць