Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
У гэтым матэрыяле знойдзеце інфармацыю, якая спатрэбіцца, калі вы працуеце не ў Беларусі. Тут гайды па тых краінах, дзе цяпер застаюцца шмат беларускіх журналістаў і рэдакцый: Польшча, Літва і Грузія.
Грунтоўны гайд, які дапаможа разабрацца ў юрыдычных нюансах працы: як аформіць дзейнасць медыя, якія могуць быць працоўныя дамовы з замежнікамі, як абараняць персанальныя дадзеныя і шмат чаго іншага.
А тут вы можаце спампаваць гэты гайд у фармаце pdf.
Наш сябра з польскага выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі расказаў, як працуюць журналісты ў Польшчы.
Чым адрозніваецца праца журналістаў у Беларусі і Польшчы? Якія ў іх ёсць абавязкі і ў якіх выпадках іх інтарэсы абараняе закон? Як працаваць для замежнага медыя? Прачытайце пра неабходнасць аўтарызацыі словаў суразмоўцы, а ў якіх выпадках яна не патрэбная. Лавіце таксама лінкі на рэсурсы, дзе можна знайсці анонсы падзей у Польшчы.
Падборка прафесійных суполак – беларускіх і літоўскіх, каворкаў для працы за ноўтбукам ці здымак. Дзе чытаць навіны і даведвацца пра будучыя падзеі ў Літве? Тут таксама для вас інфармацыя пра пошук жытла, легалізацыю, акрэдытацыю, псіхалагічную дапамогу і не толькі.
Тут знойдзеце багата спасылак і адрасоў каворкаў у Тбілісі і Батумі.
Таксама даведаецеся, у якіх выпадках патрэбна акрэдытацыя і чаму ў метро забаронена здымка на прафесійную камеру. А яшчэ – інфармацыйныя каналы пра падзеі ў Грузіі на рускай мове (калі пакуль не авалодалі грузінскай), спасылкі на супольнасці беларусаў і карысныя пры легалізацыі рэсурсы.
Прэс-клуб Беларусь сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў (International Association of Press Clubs) прапануе супрацоўнікам беларускіх медыя атрымаць карту міжнароднага ўзору ад IAPC.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт