Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Адыходзячы год быў самым цяжкім за ўсю гісторыю медыя. Калі ў 2020-м мы ў асноўным сутыкаліся з гвалтам і шматлікімі затрыманнямі, то сёлета беларускія ўлады правялі некалькі паўнамаштабных атак на журналістаў і рэдакцыі недзяржаўных медыя.
Прайшлі сотні ператрусаў, 31 прадстаўнік медыя знаходзіцца за кратамі, большасць недзяржаўных выданняў былі вымушаныя выехаць з краіны, каб працягнуць працу. Беларускую журналістыку мы сёння робім з Мінска, Вільні, Варшавы, Беластока, Кіева, Львова, Тбілісі, Прагі і многіх іншых месцаў.
Але ўсе мы застаемся беларускім медыясектарам.
23 снежня а 19:00 па беларускім часе Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам, прадстаўнікам рэдакцый, медыяэкспертам, тым хто ў Беларусі, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, падвесці вынікі года ў адным вялікім перадкалядным Zoom-e.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
Перадаць прывітанні калегам у іншых краінах, сказаць цёплыя словы сябрам і паплечнікам, расказаць пра сёлетнія светлыя і сумныя моманты, падзяліцца настроем. З намі будуць таксама родныя калег, якія знаходзяцца ў няволі.
Мы разумеем апасенні калег, якія застаюцца ў Беларусі. Таму тыя, хто захочуць, змогуць удзельнічаць у сустрэчы з выключанай камерай і тым подпісам, які самі пажадаюць пакінуць.
«Кодекс самурая» и вера в лучшее. Правила работы редакции Ze***lo.io
Как медиа завоёвывают TikTok. Лучшие и нестандартные примеры (из Беларуси тоже)
«Складаць ручкі і паміраць рана»: як COVID-19 змяніў жыццё беларускіх журналістаў
Техника интервью: Как говорить с жертвами, свидетелями и пострадавшими
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт