Адукацыйная праграма для журналістаў у Германіі і Бельгіі ад Toepfer Foundation

Месцы правядзення: Германія і Бельгія.
Дэдлайн падачы заявак: 6 снежня 2022 года.
Пацверджанне аб удзеле: прыблізна 15 студзеня 2023 года.

Адукацыйная праграма для журналістаў у Германіі і Бельгіі ад Toepfer Foundation

Фундацыя Toepfer Foundation сумесна з Arena for Journalism запрашаюць журналістаў прыняць удзел у праграме The European Collaborative Journalism Programme (ECJP), якая падтрымлівае трансгранічную супрацу журналістаў з усёй Еўропы.

Лічбавая трансфармацыя стварае ціск на медыясістэму. Гэта ўплывае на якасць і разнастайнасць медыяландшафту, але таксама перашкаджае журналісцкім расследаванням, якія патрабуюць рэсурсаў. Разам з гэтым трансгранічныя гісторыі сталі больш распаўсюджанымі, напрыклад, у сферах міграцыі, арганізаванай злачыннасці, забруджвання навакольнага асяроддзя або абароны спажыўцоў. Сумесная журналістыка дазваляе аб’ядноўваць рэсурсы і экспертызу, аналізаваць факты і дадзеныя разам, публікаваць у некалькіх медыях адначасова.

Для каго гэты курс:

Журналісты малодшага і сярэдняга звяна з усёй Еўропы, фрылансеры, а таксама штатныя супрацоўнікі медыя, якія ўжо маюць першы досвед сумеснай журналістыкі або маюць цвёрды намер працаваць у гэтай сферы.

Расклад:

Першая частка праграмы адбудзецца з 28 сакавіка па 1 красавіка 2023 года ў Gut Siggen, Германія, на беразе Балтыйскага мора.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца ​​адзін з адным;
  • пачуюць меркаванні ад экспертаў;
  • інтэнсіўна абмяркуюць і распрацуюць свае ідэі гісторыі;
  • абмяняюцца сваёй журналісцкай практыкай.

Другая частка адбудзецца з 1 па 4 чэрвеня 2023 года на Dataharvest 2023, Мехелен, Бельгія.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі:

  • наведаюць велізарную колькасць варкшопаў, лекцый, панэляў;
  • будуць мець магчымасць кантактаваць з калегамі з іншых краін;
  • працягнуць расследаванне, пачатае ў Gut Siggen;
  • умацуюць нэтворкінг з аднадумцамі.

Падаць заяўку

Як прыняць удзел:

  • напісаць матывацыйны ліст;
  • прыкласці ваша рэзюмэ;
  • напісаць план гісторыі, над якой вы хацелі б працаваць;
  • падаць рэкамендацыйны ліст або 1-2 кантакты, якія могуць падцвердзіць ваш прафесійны статус і досвед;
  • паказаць 1-2 нядаўнія ўзоры работ.

Падрабязная праграма

Забеспячэнне праграмы:

Арганізатары пакрываюць затраты на дарогу да/з Gut Siggen, Германія. Удзельнікам забяспечана пражыванне і харчаванне падчас праграмы.

Таксама пакрываюцца расходы на дарогу да/з Мехелен, Бельгія. Забяспечваецца пражыванне, сняданкі і ланчы для ўдзельнікаў праграмы.

Крыніца

Фота на вокладцы: Product School / Unsplash.com


Вас можа зацікавіць:

«Рэлаканты»: як літоўскія журналісты пішуць пра беларускую міграцыю

GIJN: 9 прыёмаў для расследавання праблем бежанцаў

Чаму solution journalism – новая ступень развіцця журналістыкі?

Падзяліцца:

24 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАдукацыйная праграма для журналістаў у Германіі і Бельгіі ад Toepfer Foundation

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць