Фонд Howard G. Buffett прымае заяўкі ад жанчын-журналістак

Howard G. Buffett Fund прасоўвае працу жанчын у інфармацыйных медыя па ўсім свеце і павышае іх ролю. Фонд падтрымлівае праекты, уключаючы адукацыйныя магчымасці, расследаванні і ініцыятывы па развіцці медыя.

Дэдлайн падачы заявак: на пастаяннай аснове. Разгляд заявак можа заняць да 6 тыдняў.

Фонд падтрымлівае заяўкі жанчын-журналістак, якія:

  • выкрываюць крытычныя глабальныя праблемы, пра якія не паведамляецца;
  • робяць амбіцыйныя праекты, якія кідаюць выклік традыцыйным наратывам у медыя;
  • развіваюць досвед на месцах і ўмацоўваюць кар’еру;
  • працягваюць магчымасці навучання і лідарства;
  • запусцяць прадпрымальніцкія навінавыя праекты.

Падаць заяўку

Крытэрыі адбору:

  • фонд Howard G. Buffett для жанчын-журналістак адкрыты для жанчын і небінарных журналістаў любой нацыянальнасці;
  • журналістыка павінна быць асноўнай прафесіяй заяўніцы;
  • кандыдатка павінна мець прынамсі адзін год прафесійнага журналісцкага досведу са спісам публікацый у не студэнцкіх выданнях;
  • прымаюцца заяўкі ад каманд журналістаў, аднак заяўку павінна ўзначальваць і падаваць жанчына ці небінарны журналіст, а каманда павінна ўключаць не менш за 50% жанчын;
  • заяўкі прымаюцца толькі на англійскай або іспанскай мовах, але справаздачы могуць публікавацца на любой мове.

Падрабязней пра ўмовы

Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, калі ласка, напішыце каардынатару праграмы Taylor Moore на tmoore@iwmf.org.

Падзяліцца:

1 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФонд Howard G. Buffett прымае заяўкі ад жанчын-журналістак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць