Прэмія ICFJ Knight Awards 2023 распачала прыём заявак

Штогод Міжнародны цэнтр журналістаў (International Center for Journalists) адзначае выбітных калег прэміяй ICFJ Knight Awards.

Арганізатары запрашаюць рэпарцёраў, рэдактараў, тэхнолагаў, медыяменеджараў, або грамадзянскіх журналістаў, якія ўнеслі інавацыі ў медыя, паўплывалі на жыццё людзей у іх краінах або рэгіёнах. Тыя, хто адпавядае крытэрам прэміі, могуць вылучаць сябе.

Дэдлайн падачы заявак прадлён да 12 лютага 2023 года.

Вылучыць журналіста

Прэмія ICFJ Knight Award забяспечвае глабальную вядомасць пераможцаў, чые смелыя рэпартажы часта падвяргаюць іх рызыцы. Праграма падтрымліваецца Фондам John S. and James L. Knight Foundation.

Пераможцы будуць узнагароджаны 2 лістапада на цырымоніі ICFJ Tribute to Journalists 2023 у Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб узнагародах, калі ласка, звяжыцеся з Монікай Лопес (Monica Lopez) па адрасе mlopez@icfj.org.

Для атрымання інфармацыі аб узнагароджанні, калі ласка, звяжыцеся з Эмілі Шульт (Emily Schult) па адрасе eschult@icfj.org.

Падзяліцца:

17 студзеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрэмія ICFJ Knight Awards 2023 распачала прыём заявак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць