Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Удзел: бясплатны.
Дэдлайн падачы заявак: 6 і 13 студзеня 2023 года.
Sony World Photography Awards – гэта конкурс для фатографаў і мастакоў, якія працуюць у галіне фатаграфіі. Удзел у конкурсе – бясплатны, а галоўны прыз складае 25 000 долараў ЗША. Конкурс лічыцца адным з самых прэстыжных фотаконкурсаў у свеце, які спрыяе павышэнню кар’еры фатографаў – як пачаткоўцаў, так і прафесіяналаў.
Sony World Photography Awards складаецца з чатырох конкурсаў: для прафесіяналаў, адкрыты фармат, студэнцкі і моладзевы.
На гэты конкурс прымаюцца серыі ад 5 да 10 здымкаў у кожнай з дзесяці катэгорый.
Прымаюцца неапублікаваныя працы, зробленыя ў перыяд з 1 студзеня 2022 года па 31 снежня 2022 года або зроблена ў любы час, але ніколі не дэманстравалася публічна. Для катэгорыі «Партфоліо» здымкі павінны быць зроблены за апошнія тры гады, а мінімум 5 здымкаў павінны быць зроблены ў 2022 годзе.
Апублікаваныя раней працы могуць быць зроблены ў любы час, але яны павінны быць замоўлены, набыты або ўпершыню апублікаваны ў перыяд з 1 студзеня 2022 года па 31 снежня 2022 года. Гэта могуць быць кнігі, часопісы, газеты, рэдакцыйныя артыкулы ў інтэрнэце і ў друкаваным выглядзе, вэб-сайты, якія займаюцца самвыдатам, у тым ліку персанальныя сайты, а таксама заказныя выставы ў галерэях.
Конкурсныя катэгорыі:
Дэдлайн падачы фотаздымкаў на прафесійны конкурс: 13 студзеня 2023 года, да 14:00 СЕТ.
Арганізатары ўзнагародзяць фатографаў, якія занялі I, II і III месцы, а таксама да 7 фатографаў у шорт-лісце ў кожнай катэгорыі. Адзін агульны пераможца атрымае званне Photographer of the Year і будзе ўзнагароджаны сольнай прэзентацыяй сваёй працы ў рамках выставы Sony World Photography Awards London.
На конкурс прымаюцца адзіночныя фотаздымкі, зробленыя ў 2022 годзе. Арганізатары ўзнагародзяць пераможцаў6 а таксама да 15 фатографаў у шорт-лісце ў кожнай з дзесяці катэгорый. Адзін пераможца ў агульным заліку атрымлівае званне Open Photographer of the Year.
Конкурсныя катэгорыі:
Дэдлайн падачы фотаздымкаў на адкрыты конкурс: 6 студзеня 2023 года, да 14:00 СЕТ.
Фота на вокладцы: Sony World Photography / Facebook
Ідзе прыём фотаздымкаў на конкурс Istanbul Photo Awards
Распачаўся прыём заявак на конкурс World Press Photo
Ідзе прыём заявак на фотаконкурс «Сямейныя сувязі»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт