Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Адносіны Беларусі з Еўразвязам сёння знаходзяцца на ніжэйшым гістарычным пункце. З-за саўдзелу афіцыйнага Мінска ў вайне еўрапейскія абмежаванні ў тым ці іншым выглядзе ўсё часцей распаўсюджваюцца на ўсіх беларусаў. Разрываюцца сувязі і спыняюцца сумесныя праекты, актывісты – за кратамі ці ў эміграцыі, а антыеўрапейская прапаганда ў дзяржаўных СМІ становіцца ўсё больш папулярнай.
Пра ўсё гэта, а таксама пра настроі беларусаў у Беларусі і ў эміграцыі ў межах Экспертна-аналітычнага клуба абмеркавалі Станіслава Гліннік – сузаснавальніца Беларускага моладзевага хаба, сябра Каардынацыйнай рады; Генадзь Коршунаў – старшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі; Аляксандр Мілінкевіч – канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта і іншыя ўдзельнікі дыскусіі.
Асноўныя моманты сустрэчы можна пачытаць у тэкставай версіі.
00:00:00 Пачатак
00:00:06 Як змяніліся веды і настрой беларусаў адносна Еўропы?
00:00:56 Станіслава Гліннік пра настрой моладзі і чаканні ад Еўропы
00:02:38 Генадзь Коршунаў пра парадаксальныя адносіны Беларусі і Еўропы
00:03:57 «Беларусы не атаясамліваюць свае каштоўнасці з еўрапейскімі»
00:04:35 Пра беларускую прагу да геапалітычнага нейтралітэту і яе зніжэнне пасля 2020 года
00:08:40 Чаму людзі за нейтралітэт?
00:13:08 Аляксандр Мілінкевіч пра еўрапейскія каштоўнасці для беларуса
00:16:08 Ці папулярна сёння ідэя беларускай Швейцарыі?
00:16:41 «Мы не гатовыя да ўваходу ў Еўропу, як і Украіна»
00:18:44 «Яшчэ будзе модна і карысна інвеставаць у Беларусь»
00:21:50 Пра візавы калапс і эфектыўнасць санкцыяў адносна Беларусі
00:25:30 Якія дзеянні прывядуць Беларусь у Еўропу?
00:26:56 Гліннік: Варта прымаць еўрапейскія каштоўнасці, але трэбы памятаць пра нацыянальную самасвядомасць
00:30:48 Коршунаў: Еўрапейскі лад жыцця – гэта ўзаемапавага і магчымасць «людзьмі звацца»
00:33:07 «Беларусам трэба быць больш эгаістычнымі і ў Еўропе прасоўваць сябе»
00:35:18 Мілінкевіч: Трэба пазбавіцца ілюзіі слабой і закамплексаваная нацыі
00:36:01 Роля медыя і «асветы вольнага свету» у стаўленні беларуса і Беларусі
00:40:05 Ядро будучай вольнай Беларусі – трэці сектар і грамадзянская супольнасць
00:41:17 Адзінства беларусаў па асноўных рэчах – гэта галоўнае на сённяшні дзень
00:42:20 Мы ўжо зараз павінны думаць пра тое, што будзе пасля першых вольных выбараў
00:45:30 Зміцер Лукашук пра ўзровень ініцыятывы беларуса ў Беларусі
00:51:13 «Нацыяналізм павінен быць здаровым, а не партызанскім»
00:53:40 Коршунаў: Беларусь і ў Беларусі жыве, як тая дрыгва, што па восені не гарыць, а дыміцца
00:57:26 Андрэй Радаман пра тое, ці была, ёсць і будзе Беларусь еўрапейскай дзяржавай
01:02:13 Мілінкевіч пра Вольны Беларускі Універсітэт і яго развіццё
01:05:46 Што трэба рабіць Еўропе зараз, каб у будучыні Беларусь была больш праеўрапейскай?
01:10:18 Коршунаў: Што Еўропа можа прапанаваць Беларусі? Ці Як Еўропа бачыць Беларусь?
01:13:21 Мілінкевіч: Каб лічыць на дапамогу Еўропы, трэба ведаць свае прыярытэты
01:21:23 Блок пытанняў
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт