Не пра працу 4: Ксенія Галубовіч, Аляксандр Чарнуха, Аксана Колб

Рэлакс па-журналісцку – як гэта? Ці атрымліваецца ў вас хоць трошкі адпачываць ад працы? Сённяшняя падборка натхняе рабіць гэта вытанчана: чорна-белае кіно, беларуская вясковая магія, скандынаўскі нуар і кранальныя сабачкі. Папярэдні выпуск знойдзеце тут.

Не пра працу 4: Ксенія Галубовіч, Аляксандр Чарнуха, Аксана Колб
Ілюстрацыя: Unsplash

Кратко

  • Ксенія Галубовіч, фрылансерка: чорна-белыя фільмы і знакавыя часопісы
  • Александр Чернухо, автор YouTube-канала «Міністэрства сепультуры»: беларусские шептухи и скандинавский нуар
  • Аксана Колб, галоўны рэдактар выдання «Новы Час»: глядзець на ваду і будаваць дом

Ксенія Галубовіч, фрылансерка: чорна-белыя фільмы і знакавыя часопісы

Фота з асабістага архіву Ксеніі Галубовіч

Я фрылансерка, таму мне цяжка пераключацца з працы на адпачынак, я сама магу вырашаць, калі працаваць, а калі адпачываць. І бывае вельмі цяжка дазволіць сабе нічога не рабіць, нават калі сіл ужо няма. Таму тыя людзі, якія думаюць, што фрылансерам жыць прасцей, часта памыляюцца. Часам мне цяжка дазволіць сабе адпачынак.

Вельмі люблю нешта купляць, не магу спыніцца нават у эміграцыі, хаця і разумею, што раз за разам усё цяжэй перавозіць рэчы. Раней я збірала фотаальбомы, часам купляю іх і зараз, але і не так часта. На апошнім Кангрэсе культуры набыла пяць кніжак – частка з іх на падарункі, а частка – у асабістую калекцыю. Шмат кніжак мне дораць, але чытаць зараз даволі цяжка.

Імкнуся чытаць для задавальнення, але калі моцны стрэс – зусім не атрымліваецца. Таму чытаю такія кнігі, якія можна чытаць не ад пачатку да канца, а нейкімі кавалкамі.

Апошняя прачытаная кніга – «Маленькі прынц» Экзюпэры на ангельскай мове, каб трошкі падцягнуць ангельскую. Напэўна, нешта такое мяне зараз супакойвае.

Люблю купляць у аэрапортах розныя замежныя часопісы. Па-першае – суперцікава, як яны зроблены, якая вёрстка, якія матэрыялы, фотаздымкі.

Па-другое – усё гэта мне вельмі цікава параўноўваць з тым, што ёсць у нас. Наогул, гэта, напэўна, маё хобі. Стараюся купляць такія выпускі, якія выходзяць, калі здараецца нейкія значная падзея ў свеце. І не выкідаю іх потым. Мне здаецца, праз шмат гадоў будзе крута паглядзець часопіс, які, напрыклад, быў прысвечаны гадавіне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, альбо пачатку вайны ў Іраку, альбо яшчэ нейкай значнай падзеі.

Серыялы гляджу часта, гэта дапамагае адпачыць лепш за ўсё. Выбіраю звычайна гістарычныя серыялы, дзе розныя прыгожыя дамы, каралі, сукенкі – мне гэта дапамагае адключыцца ад рэальнасці, якая часам выбівае зямлю з-пад ног. Увогуле люблю прыгожае адзенне, таму выбіраю стужкі, дзе шмат прыгожых касцюмаў.

Сурьёзнае кіно таксама гляджу, але апошнім часам, як ні стараюся, натыкаюся на фільмы пра вайну: тую, якая ідзе цяпер і пра мінулую. Не ведаю, як так атрымліваецца, гэта зусім не дапамагае разгрузіцца.

Я б вельмі раіла паглядзець апошні фільм, які бачыла на Адэскім кінафестывалі ў Чарнаўцах. Гэта гістарычны фільм «Доўбуш», калі ён з’явіцца ў кінатэатрах – варта яго паглядзець. Беларусам не хапае такога маштабнага прыгожага фільма пра наша мінулае.

Фота з асабістага архіву Ксеніі Галубовіч

Яшчэ вельмі люблю пераглядаць чорна-белыя фільмы, класіку – іх магу глядзець бясконца. Бергман, Кіра Муратава – ужо шмат гадоў мае любімыя рэжысёры. Зараз здымаюць шмат класных фільмаў, але я, хутчэй, буду глядзець нешта старое і любімае. Такая ў мяне кінематаграфічная стабільнасць.

Любімых краін зараз зусім няма. Хаця, напрыклад, Грузія добра мяне расслабляе. Жыць, напэўна, там складана. Але для адпачынку мне гэта месца вельмі падабаецца. Я не так шмат падарожнічала, але раней былі нейкія любімыя гарады, напрыклад, Берлін.

Цяпер усё інакш, таму што калі ў цябе няма адчування дому (а зараз яго ў мяне няма), падарожжы не адчуваюцца, як нешта надзвычай прыемнае.

Аднойчы я была на сустрэчы ў Германіі, дзе выступаў касманаўт, і ў яго была такая даволі банальная думка, што калі глядзіш на Зямлю з космаса, усе праблемы пачынаюць здавацца маленькімі. Вось і мне праблемы таксама пачынаюць здавацца меньшымі, калі сядзіш недзе ў гарах, альбо шпацыруеш па лесе.

Александр Чернухо, автор YouTube-канала «Міністэрства сепультуры»: беларусские шептухи и скандинавский нуар

Фото из личного архива Александра Чернухо

Совсем переключаться не получается – много проектов, которые идут один за другим. Закончил снимать YouTube – решаешь дела с книгой, закончил с книгой – переключился на публичную коммуникацию. Если появляется хотя бы небольшой перерыв, то люблю провести его без соцсетей, без экрана телефона.

Книги читаю реже, чем хотелось бы. Сейчас читаю Сяргея Лескетя «Шэпт» – отличная книга, очень рекомендую. Это такая качественная документалистика про очень интересное явление, последнее поколение бабок-шептух, которое странным образом миксует христианскую и дохристианскую традиции.

Все эти заговоры от болезней, на удачу… Сергей Лескеть нашёл настоящих носителей традиции, поговорил с ними, записал интервью. Даже присутствовал при этих ритуалах, делал портреты шептух, и многих из них уже нет в живых. Получилось очень интересно.

Сериалы смотрю в основном перед сном. Из последнего, что впечатлило – «Severance» («Разделение»), фантастика о том, как сотрудникам вживляют  чипы и они не помнят на работе, кто они в реальной жизни. Жду второй сезон, потому что первый оставил довольно много интриги. А вообще очень люблю нуарные скандинавские детективы, вдохновленные сериалом «Мост», когда-то очень популярным.

Строгих предпочтений нет – иногда смотрю польские комедии просто чтобы подтянуть язык, это очень помогает.

Путешествия я воспринимаю еще и как получение новой информации, но все зависит от внутреннего ресурса. Если он есть, то я скорее выберу активный отдых: режим исследователя, когда ты пытаешься просто понять новое место, вникнуть, почувствовать его. Очень люблю такой микс, когда есть какой-то план, места, которые обязательно нужно посетить, и при этом обязательно ты  проводишь пару бесцельных дней, чтобы просто почувствовать атмосферу города, места, в котором ты находишься.

Если внутреннего ресурса совсем нет, то я ничего не имею против отдыха по системе «всё включено», когда ты полностью снимаешь с себя ответственность за происходящее, когда за тебя уже все сделали и ты просто проводишь время за книгой.

Фото из личного архива Александра Чернухо

Если вы в Беларуси, то я бы посоветовал обратить внимание на Лепельщину или на район Выгонощанского заказника, это очень крутые места, очень дружелюбные, красивые, нетронутые, только природа и ты наедине с ней. И в отличие от раскрученных курортов, там можно дёшево и качественно отдохнуть.

Еще я бы порекомендовал Кыргызстан. Перелет недешевый, но жить и передвигаться по стране очень дешево. Здесь прекрасные заповедники, горы, озеро Иссык-Куль.

Если доступна Европа, советую Португалию. В отличие от Италии, ты чувствуешь, что люди уважают твое личное пространство, они очень приветливые и дружелюбные. Там комфортно, классная еда, много красивых мест. Только океан холодный, но если этого не боишься, то почему нет.

Я достаточно ленивый, чтобы выталкивать себя на какие-то физические нагрузки. Единственное, эффективность чего я признаю – это бассейн. Это очень сильно релаксирует, никаких лишних звуков, никакой лишней информации – только ты и вода. Супер.

Аксана Колб, галоўны рэдактар выдання «Новы Час»: глядзець на ваду і будаваць дом

Аксана Колб з унукам. Фота з асабістага архіву

Паўнавартаснага адпачынку ў мяне не было некалькі гадоў. Такога, каб паехаць кудысьці хаця б на два тыдні, цалкам адключыцца і не думаць пра працу. Але кароткатэрміновыя паўзы бываюць. У чымсьці за «адпачынак» я лічу свае 57 дзён за кратамі: тады ў мяне з’явілася магчымасць цэлымі днямі чытаць кнігі і раскоша не спрабаваць вырашыць усе праблемы на свеце.

Тым не менш ёсць шмат рэчаў, якія дапамагаюць пераключацца і не з’ехаць з глузду. Перш за ўсё – гэта рэгулярныя трэніроўкі і басейн. Ёсць такая цудоўная рэч, як вакуумны трэнажор, я пра яго даведалася пяць гадоў таму і зараз знайшла яго ў Варшаве. Цяпер штодня хаджу на трэніроўкі. Фізічная нагрузка – проста неабходная рэч для тых, хто ўвесь час працуе галавой. А вакуумны трэнажор добра прачышчае мазгі. Часта менавіта на ім прыходзяць нейкія цікавыя ідэі.

Канечне, прагулкі з сабакам: хочаш не хочаш, але два разы на дзень мусіш выйсці. Гэта не дае заквасіцца, а яшчэ хоць дождж, хоць мароз, але на вуліцу давядзецца выйсці.

Сабакі Аксаны Колб: Люк, Лінда, Лакі, Лілу і Люсі. Трое з іх чакаюць сваю хазяйку ў Беларусі.

Я вельмі люблю ваду. Магу проста некалькі гадзін глядзець на яе, лепш на марскія хвалі, расслабляцца, спрабаваць пачуць сябе. Калі няма магчымасці паехаць да вадаёму, то магу проста прыняць душ ці нават на некалькі хвілін адкрыць кран і проста паглядзець, як цячэ вада. Хаця гэта так сабе ідэя, бо запасы пітной вады ў свеце абмежаваныя.

У Беларусі найлепшым адпачынкам была праца на будоўлі дома. Калі вернемся дадому, запрашаю ўсіх у госці. Абавязкова пакажу, што ў нашым доме зроблена маімі рукамі (амаль усё).

Наогул калі бачыш вынік сваёй працы – гэта вельмі дапамагае трываць у тым трэшы, у якім мы жывем апошнія тры гады.

Аксана Колб на будоўлі дома. Фота з асабістага архіву

Што тычыцца кніг, то не магу сказаць, што маю нейкія прыярытэты. Ну хіба што некалькі гадоў імкнуся чытаць толькі беларускамоўныя пераклады і  літаратуру. У нас багата шыкоўных аўтараў, і шмат каго з іх я ведаю асабіста. Але часцей часу хапае, каб пачытаць нешта не цалкам, а ўрыўкамі.

Калі не ведаеце, што хацелі б пачытаць, то пачніце з часопіса «Дзеяслоў». Так, з раманам Валера Гапеева «Ноч Цмока» і Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам» я ўпершыню пазнаёмілася менавіта ў «Дзеяслове».

Вельмі люблю фільм «У джазе толькі дзяўчыны». Магу працытаваць яго ледзь не цалкам, але ўсё адно час ад часу гляжу – гэта найлепшая амерыканская камедыя. Вельмі падабаецца французскі фільм «1+1», «Аднойчы ў Амерыцы», французскі «Бум» з Сафі Марсо, пра падлеткавасць і першае каханне. А яшчэ разоў пяць ужо паглядзела ўсяго Гары Поттэра. Асабліва ён заходзіў восенню-зімой 2021-2022-га.

Ёсць такі савецкі фільм 1983 года «Шукайце жанчыну» па матывах французскага рамана, глядзела ўжо мільён разоў і таксама магу цытаваць рэплікі ўсіх герояў. Я пад яго чамусьці добра засынаю.

На нашым Youtube-канале ёсць «Медытацыі па-беларуску», і кажуць, што яны дапамагаюць расслабіцца і заснуць. Але на мяне гэта не надта ўздзейнічае, бо я іх слухаю як рэдактар.

Не магу сказаць, што шмат падарожнічала ў жыцці. У мяне няма любімых краінаў ці месцаў на зямлі, акрамя Беларусі. Магчама гэта троху і пафасна прагучыць, але маё любімае і вельмі жаданае месца – вёсачка, дзе стаіць наш дом, пабудаваны нашымі рукамі, дзе чакаюць мяне нашы сабакі, дзе радуе вока і грэе душу ўсё, што навокал: лясы, палі, рэчка.

І канечне ж людзі. Пакуль наша рэдакцыя цалкам была ў Беларусі, мы часта збіраліся разам і гэта вельмі падтрымлівала і дапамагала ісці далей. Я мару сабраць ўсіх сваіх добрых знаёмых на тэрасе нашага дому, якую абавязкова пабудую, калі вярнуся. Абавязкова вярнуся, пабудую і збяру ўсіх сяброў!

У іншых выпусках «Не пра працу» вы можаце даведацца як адпачывае Ганна Соўсь, чым захапляецца Арцем Шрайбман і што робіць на кухні Кацярына Пытлева. А калі захацелі расказаць, як адпачываеце вы – пішыце на press-club@solidarityby.eu. Мы чакаем вашых гісторый.

Падзяліцца:

21 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняНе пра працу 4: Ксенія Галубовіч, Аляксандр Чарнуха, Аксана Колб

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць