Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Усё часцей мы чуем пра тое, што людзі не жадаюць чытаць дрэнныя навіны. Аднак журналіст і спецыяліст па сацыяльных сетках Джэрэмі Скіт, які запускаў Instagram і TikTok Сусветнай службы BBC, лічыць, што людзі пазбягаюць не дрэнных, а дрэнна зробленых навін. Пра гэта ён расказаў падчас выступу на Wisła Video Forum.
«Соль» зрабіла канспект яго выступу.
Сюжэт пра засуху ў Афрыцы выпусціла інфармагенцтва Associated Press паўгода таму. Ён называецца так: «Мільёны людзей на поўдні Афрыкі галадаюць з-за засухі». І канешне, гэта катастрофа. Але чамусьці ў гэтым сюжеце яна дзіўным чынам пакідае нас цалкам абыякавымі.
«Гэта жудасны спосаб распавесці гісторыю, – кажа Джэрэмі. – Спачатку мы бачым нейкія фрагменты [раслін], якія быццам бы павінны паказаць, што такое засуха, дэфіцыт вады і праблемы з аховай здароўя. Але апавядання, самой гісторыі, там няма ўвогуле». Ёсць толькі сумныя і павольныя карцінкі спачатку, а потым нейкі іншы чалавек, а не той, каго закранула гэтая праблема, кажа нам, што адбываецца.
Атрымліваецца, што мільёны людзей галадаюць, але гледачам усё роўна. І гэта не праблема гледачоў. Гэта проста дрэнная журналістыка, якая мусіць сысці ў мінулае.
Джэрэмі Скіт называе пяць прынцыпаў, пра якія варта памятаць, калі паведамляеш дрэнныя навіны:
Гэта не значыць, што трэба накручваць аўдыторыю ці маніпуляваць ёю.
Але падумайце, як бы вы расказалі пра гэтыя дрэнныя навіны сваёй маці, калі б гэта было непазбежна. Напэўна вы казалі б шчыра і проста, без залішне высокага стылю або навукападобнасці. І, вядома, спачувалі б ёй і не хавалі гэтага.
«Гэта галоўнае, што я засвоіў за сваю 30-гадовую кар’еру», – кажа Джэрэмі. Мы быццам бы ўсё разумеем пра журналістыку і інфаповады, але часам проста забываемся пра ўменне зачапіць і ўтрымаць увагу глядачоў.
Сёння каманда, якая працуе над TikTok-акаўнтам сусветнай службы BBC траціць 80% часу на абдумванне першых дзвюх (!) секунд роліка.
Вось якія ў іх правілы працы з TikTok:
Цалкам тэкст пра тое, як рабіць цікавыя навіны чытайце на сайце «Солі»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт