Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Пад’ём а чацвёртай раніцы, заняткі да 18:00 і зноў тры гадзіны ў цягніку, і так — кожную суботу дзесяць тыдняў запар. «Але, яно было таго вартае», — кажуць выпускнікі «Журфака па суботах» у варшаўскім Прэс-клубе. Палова навучэнцаў — з розных гарадоў Польшчы.
«Честно, я не ожидала, что будет так круто, что после десяти занятий я настолько прокачаюсь. Я написала крутой текст, а ведь он у меня первый! Представляете, что я смогу делать дальше? вот и я — не представляю» , — кажа выпускніца курсу. «В журналистике работаю не первый год. Но за курс удалось сильно прокачать свои знания, особенно относительно больших текстов».
Другі модуль «Журфака па суботах» быў прызначаны для журналістаў, якія ўжо працуюць у медыях.
«Было карысна, былі рэчы пра якія я не ведала і не думала, хаця даўно працую ў журналістыцы», — адзначае выпускніца.
Мэтай адукацыйнай праграмы было падняць узровень ужо працуючых журналістаў і паказаць стандарты, па якіх працуюць у заходніх медыях.
«Гэта быў цудоўны і глыбокі курс, заснаваны на ўзорах заходняй журналістыкі, курс, які дазваляе выйсці з нашай бурбалкі».
«Курс дазволіў атрымаць карысныя веды, якія цяжка было б атрымаць у іншым месцы. Гэта дазволіць выйці на іншы ўзровень працы і працаваць прагрэсіўна і больш якасна. Аптымальны фармат працы. Выдатныя трэнеры і ментары».
Адукацыйны курс складаўся з трэнінгаў цягам дзесяці суботаў. Тут не было лекцый, толькі атрыманне новых ведаў праз практыку. Прынцыповым было, каб трэнерамі былі журналісты, рэдактары і менеджары медыяў, якія практыкуюць штодня. А перад тым, як выкладаць, яны самі прайшлі адмысловае навучанне, не толькі каб атрымаць навыкі трэнераў.

Заняткі «Журфака па суботах». Фота: Прэс-клуб Беларусь
«Мы навучаем праз досвед, таму прынцыповым было, каб трэнеры былі дзеючымі журналістамі з вялікім досведам. Але і ў беларускай журналістыцы няма пэўных традыцый заходняй журналістыкі, гэтых ведаў не стае нават рэдактарам. Таму спачатку былі трэнінгі для рэдактароў, якія далей працавалі трэнерамі, але і каб яны маглі ўвесці гэты досвед у свае рэдакцыі.
Нам усім не хапае “начытанасці” заходніх медыяў, а гэта зусім іншы падыход. Перайсці на вышэйшы ўзровень заходняй журналістыкі, выйсці з беларускай бурбалкі — усё гэта падвышае канкурэнтаздольнасць.
Адбылася выдатная сінэргія і студэнтаў, і трэнераў — навучаць і навучыцца самым. І мы пабачылі, што гэта крута працуе», — кажа вядучы трэнер «Журфака па суботах», галоўны рэдактар СityDog Сяргей Сахараў.
Удзельнікі «Журфака па суботах», апроч трэнінгаў, цягам навучання мусілі напісаць свае лонгрыды, якія былі апублікаваныя ў медыях.
Сайты папоўніліся 18-цю выдатнымі лонгрыдамі. Пасля такой публікацыі адну з вучаніц запрасілі пісаць для «Нашай Нівы».
А пасля першага модуля «Журфака» для пачаткоўцаў, ажно шэсць асобаў знайшлі працу ў медыях, ды нават паспелі атрымаць узнагароды за найлепшы матэрыл у рэгіянальных медыях.

Заняткі «Журфака па суботах». Фота: Прэс-клуб Беларусь
«Я готова бесконечно всем расхваливать этот курс! Все на высшем уровне. Все соответствовало ожиданиям и даже больше», — кажа адна з выпускніц.
У лютым стартуе трэці модуль «Журфака па суботах» са спецыялізацыямі, дзе журналісты яшчэ больш адточаць сваё майстэрства на воркшопах па вертыкальным відэа, следчай журналістцы і працы з тэкстамі ў розных жанрах. Як прайшоў першы «Журфака па суботах» можна пачытаць тут.
«Журфак па суботах»— гэта супольны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай Камісіі. Заняткі адбываюцца паралельна ў Варшаве і Вільне па супольнай праграме.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт