Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Канец і пачатак года – гарачая пара для дэдлайнаў конкурсаў. Мы сабралі для вас ў адным месцы актуальныя адукацыйныя магчымасці, конкурсы і прэміі.
Да 3 студзеня 2023 года – прыём заявак на стыпендыі для маладых журналістаў па асвятленні тэм прафесійнай этыкі ад FASPE
Fellowships at Auschwitz for the Study of Professional Ethics (FASPE) – гэта інтэнсіўная двухтыднёвая праграма навучання прафесійнай этыцы і этычнаму лідарству. Яна распрацавана, каб падштурхнуць стыпендыятаў крытычна разглядаць бягучыя падзеі і праблемы, якія выклікаюць этычныя праблемы ў іх прафесіі ў сучасных умовах, у якіх яны працуюць.
Штогод стыпендыя прысуджаецца ад 14 да 16 асобам. Стыпендыяты праводзяць два тыдні ў Берліне і Польшчы, дзе наведваюць ключавыя месцы нацысцкай гісторыі і прымуць удзел у штодзённых семінарах пад кіраўніцтвам профільных выкладчыкаў.
Да 4 студзеня 2023 года – прыём заявак на стыпендыю па журналістыцы рашэнняў LEDE 2023
Стыпендыя Solutions Journalism Network LEDE запрашае журналістаў і стваральнікаў кантэнту, зацікаўленых у павелічэнні і ўтрыманні сваёй аўдыторыі праз журналістыку рашэнняў, падаць заяўкі на праграму.
Паспяховыя праекты, над якімі будуць працаваць стыпендыяты, павінны: звяртаць увагу на інтарэсы існуючай аўдыторыі; пашырыць доступ сваёй аўдыторыі да журналістыкі рашэнняў; ліквідаваць бар’еры на шляху журналістыкі рашэнняў.
Да 15 студзеня 2023 года – падаць заяўку на стыпендыю для журналістаў на ўдзел у Міжнародным форуме па «зялёнай» энергетыцы
Урад Германіі арганізуе штогадовы «Берлінскі дыялог па энергетыцы», які стаў вядучым міжнародным форумам па пераходзе да «зялёнай» энергетыкі. Форум пройдзе ў Берліне з 28 па 29 сакавіка 2023 года.
Стыпендыя BETD Media дае маладым журналістам з усяго свету магчымасць даведацца пра найноўшую інфармацыю з галіны «зялёнай» энергетыкі і пагутарыць з удзельнікамі форуму. Стыпендыя ўключае аплату праезду і пражывання, магчымасць інтэрв’ю з VIP-гасцямі форума і іншае.
Да 18 студзеня 2023 года – падаць заяўку на стыпендыю для беларусаў на навучэнне ў College of Europe ў Натоліне
College of Europe ў Натоліне (Варшава) запрашае кандыдатаў з Беларусі на навучальную праграму European Interdisciplinary Studies на 2023/2024 навучальны год. На стыпендыю прымаюцца кандыдаты, якія маюць 5-гадовую ступень магістра або 4-гадовую ступень бакалаўра. Кандыдаты з Беларусі маюць права на поўную стыпендыю, якая пакрывае плату за навучанне, а таксама поўны пансіён.
Праграма еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў выкладаецца на англійскай (у асноўным) і французскай мовах. Неабходны ўзровень англійскай мовы – B2/C1, мінімальны ўзровень французскай мовы – B1.
Да 19 студзеня 2023 года – конкурс на лепшы праект па журналістыкі дадзеных ад The Sigma Awards
The Sigma Awards запрашае журналістаў з усяго свету прыняць удзел у конкурсе лепшых праектаў па журналістыкі даных, апублікаваных паміж 1 студзеня 2022 і 31 снежня 2022. Па жаданні ўдзельніка, яго працы могуць быць разгледжаны для партфоліа або прыза для маладых талентаў.
Заяўкі прымаюцца без падзелу на конкурсныя катэгорыі. Гэта зроблена дзеля таго, каб не абмяжоўваць удзельнікаў. Журы вызначаць лепшую працу і вырашаць, як падзяліць грашовы прыз у 5000 долараў ЗША.
Да 6 і 13 студзеня 2023 года – Sony World Photography Awards запрашае фатографаў прыняць удзел у конкурсах
Sony World Photography Awards – адзін з найбольш знакамітых фотаконкурсаў. Фотаздымкі прымаюцца на два конкурса. У прафесійны прымаюць серыі фотаздымкаў да 13 студзеня 2023 года. На адкрыты конкурс прымаюць адзіночныя здымкі да 6 студзеня 2023 года. У кожным конкурсе ёсць дзесяць намінацый.
Удзел у конкурсе – бясплатны, а галоўны прыз складае 25 000 долараў ЗША. Конкурс лічыцца адным з самых прэстыжных фотаконкурсаў у свеце, які спрыяе павышэнню кар’еры фатографаў – як пачаткоўцаў, так і прафесіяналаў.
Да 10 студзеня 2023 года – прыём заявак на конкурс World Press Photo
Абноўленыя правілы конкурса World Press Photo Contest 2023 выдзяляюць пераможцаў у кожным рэгіёне па чатырох катэгорыях: адзіночныя фотаздымкі (сінглы), гісторыі, доўгатэрміновыя праекты і адкрыты фармат.
У гэтых катэгорыях прымаюцца фотаздымкі, якія сведчаць або дакументуюць навіны, падзеі і/або іх наступствы, а таксама сацыяльныя, палітычныя і экалагічныя праблемы або рашэнні.
Да 15 студзеня 2023 года – прыём фотаздымкаў на конкурс Istanbul Photo Awards
Istanbul Photo Awards – гэта міжнародны конкурс навінавай фатаграфіі для прафесійных фатографаў з усяго свету, які арганізуецца агенцтвам Anadolu.
На конкурс прымаюцца адзіночныя здымкі і серыі фота па катэгорыях: навіны, спорт, партрэт, прырода і навакольнае асяроддзе, штодзённае жыццё. Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.
Да 20 студзеня 2023 года – прыём заявак на фотаконкурс «Сямейныя сувязі»
На конкурс прымаюцца серыі ад 8 да 20 фотаздымкаў, якія прапануюць мастацкія, сацыяльныя і перш за ўсё асабістыя інтэрпрэтацыі тэмы «Сямейныя сувязі».
Шорт-ліст будзе абвешчаны ў канцы лютага 2023 года, а пераможцаў абвесцяць у сакавіку 2023 года. Пераможцы атрымаюць узнагароду ў памеры 1000 еўра.
Фота на вокладцы: Ben Moreland / Unsplash.com
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт