Стыпендыі для журналістаў-расследавальнікаў ад Lighthouse Reports

Шэсць месяцаў стыпендыяты праграмы Lighthouse Reports будуць удзельнічаць ў расследаваннях з глабальнай сеткай медыя-партнёраў. Гэта магчымасць прыняць удзел у працэсе расследавання ад самага пачатку і да публікацыі і даведацца як працуе калабарацыя.

Стыпендыі для журналістаў-расследавальнікаў ад Lighthouse Reports
Ілюстрацыя: lighthousereports.com

Дэдлайн падачы заявак: 8 красавіка 2024 года

Што прапануе праграма:

  • няпоўны працоўны дзень: два з паловай дні на тыдзень, цягам 6 месяцаў;
  • стыпендыю ў памеры 1100 еўра ў месяц.

Праграма пагрузіць у працэс стварэння сумесных расследаванняў. На працягу шасці месяцаў вы будзеце атрымліваць падтрымку ў развіцці вашых навыкаў расследавання і браць удзел ў расследаваннях з сеткай глабальных медыя-партнёраў, якія працуюць з дадзенымі Lighthouse, OSINT, Impact і рэдакцыйнымі групамі. Гэта магчымасць даведацца пра тое, як сапраўды працуе калабарацыя, і быць у працэсе расследавання ад самага пачатку і задумкі  да публікацыі.

Агульныя патрабаванні да стыпендыятаў:

  • свабоднае валоданне вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
  • даследчы склад мыслення;
  • досвед працы у камандзе;
  • ініцыятыўнасць і досвед выдаленай працы;
  • досвед працы ў мультыкультурных камандах.

    Тут шмат дапаможнікаў для расследавальнікаў

Адбряруць трох чалавек: стыпендыята па дадзеным, стыпендыята OSINT і стыпендыята-рэпарцёра.

Патрабаванні да стыпендыята па дадзеным: 

  • досвед працы з Python або R, Git і кіраванне дадзенымі;
  • разуменне статыстыкі;
  • камфортны ў працы з журналістамі без дата-досведу.

Патрабаванні да стыпендыята OSINT: 

  • папярэдні досвед удзелу ў анлайн-расследаваннях з адкрытым зыходным кодам;
  • веданне тэхнік візуальнай верыфікацыі;
  • разуменне збору інфармацыі на розных платформах сацыяльных сетак.

Патрабаванні да стыпендыята-рэпарцёра:

  • выдатныя навыкі пісьма і рэдагавання;
  • разуменне навінавай павесткі дня;
  • прасунутыя навыкі расследавання, як выкарыстанне запытаў публічных дакументаў і адсочванне грашовых інструментаў.

Падаць заяўкі

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Падзяліцца:

www.lighthousereports.com

2 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыі для журналістаў-расследавальнікаў ад Lighthouse Reports

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць