Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фотааддзел The New York Times, Photoville і Вышэйшая школа журналістыкі Крэйга Ньюмарка пры Гарадскім універсітэце Нью-Ёрка запрашаюць фатографаў з усяго свету, якім ужо ёсць 18 гадоў, прыняць удзел у 2023 New York Portfolio Review.
Калі: 25 і 26 сакавіка 2023 года.
Фармат: анлайн у Zoom.
Удзел: бясплатны.
Дэдлайн падачы заяўкі: 19 студзеня, 23:59 EST (20 студзеня, 05:59 CET).
У гэтым годзе 80 адабраных фатографаў будуць мець магчымасць сустрэцца з 80-ці лепшымі фотарэдактарамі, выдаўцамі, куратарамі і ўладальнікамі галерэй. Агляд прац будзе віртуальным і пройдзе праз Zoom.
Да ўдзелу ў партфоліа-рэвю прымаюцца ўсе віды фатаграфіі.
Партфоліа-рэвю збірае членаў фатаграфічнай супольнасці, каб падзяліцца працамі, абмяняцца ідэямі, дапамагчы адзін аднаму – і павесяліцца.
У нядзелю 19 сакавіка адбудуцца анлайн-семінары і прэзентацыі для фатографаў, прысвечаныя працы з куратарамі і фотарэдактарамі, вядзенню бізнесу і заключэнню кантрактаў, рэдагаванню і апрацоўцы ўласных фатаграфій і самадапамогі.
Усяго кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з васьмі крытыкамі. Чатыры сустрэчы адбудуцца ў суботу 25 сакавіка і чатыры ў нядзелю 26 сакавіка. Для ўдзелу вы павінны мець магчымасць прысутнічаць абодва дні.
Адзін аўтар можа даслаць не больш за 20 фотаздымкаў з аднаго або двух праектаў.
Файлы павінны быць у фармаце JPEG, мець 1,500 пікселяў па доўгім баку, мець разрознасць 72 D.P.I. Файл павінен быць менш за 4 МБ кожны.
Да 25 лютага 2023 года арганізатары паведамяць, хто будзе прыняты.
Звярніце ўвагу: фатографы, якія прысутнічалі на леташнім аглядзе, не маюць права падаваць заяўкі. Тыя, хто прысутнічаў адзін раз у мінулыя гады, могуць падаць заяўку на сёлетняе партфоліа-рэвю, але яны павінны падаць новую працу. Не могуць падаць заяўку тыя, хто ўжо быў на аглядзе двойчы.
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, напішыце арганізатарам на newyorkportfolioreview@gmail.com.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт