Историю гродненского журналиста, корреспондента крупного польского издания Gazeta Wyborcza и активиста Союза поляков Беларуси Андрея (Анджея) Почобута рассказывают друзья и коллеги.
Почобуту предлагали уехать из Беларуси в обмен на освобождение, но журналист отказался. Правозащитники признали его политическим заключённым.
В августе 2022 года стало известно, что Почобута обвиняют по новой уголовной статье (ч. 3 ст. 361): «призывы к мерам ограничительного характера (санкциям), которые направлены на причинение вреда национальной безопасности». 4 октября 2022-го КГБ внёс журналиста в список лиц, причастных к террористической деятельности.
В 2011 году Андрей Почобут уже был политзаключённым. Тогда его обвинили по двум статьям Уголовного кодекса: оскорбление президента Беларуси и клевета на руководителя государства. Журналиста осудили на три года лишения свободы с отсрочкой на два года по статье за клевету и оправдали по статье об оскорблении. Освободили в зале суда.
В Гродно 16 января 2023 года начался суд над Андреем Почобутом, который проходил в закрытом режиме. 8 февраля полизаключённому журналисту вынесли приговор: 8 лет колонии усиленного режима.
Я вельмі сімпатызую Андрэю. Па-першае, мы паходзім з аднаго рэгіёну, гістарычнай Гарадзеншчыны, Гарадзенскага павету. Пэўныя рэчы, якія тычацца суіснавання, шматкультурнасці ў нашым рэгіёне, суіснавання беларусаў і палякаў мы разумеем з паўслова. Страшылкамі пра палякаў, якія хочуць нас захапіць, нас не развядзеш.
Па-другое, я даведаўся пра Андрэя ў 90-х, гэтых шалёных і класных 90-х, калі яны гралі ў гурце Deviation (панк-рок-группа, основанная братьями Почобутами в 1993 году. – Прим. ред). Гэта былі ў пэўным сэнсе для маладога хлопца лакальныя зоркі, якія спявалі ў асноўным па-беларуску – гэта таксама тады было калі не прыкметай багемнасці, то пэўнай элітарнасці.
Анджэй старэйшы за мяне. Мы сталі працаваць з ім перад закрыццём «Пагоні», а пасля, як мы з Міколам Маркевічам вярнуліся з «хіміі», вырашылі рабіць газету «Дзень». Тады Пачобут быў адным з тых, хто актыўна ўключыўся ў стварэнне гэтай газеты.
Ідэалагічны курс уладаў увесь час быў напраўлены на тое, каб у горадзе адсутнічалі незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Не тое, што мы пачувалі сябе як на вайне, але ў такія моманты разумелі, наколькі важныя асяродкі, якія даюць альтэрнатыўную, незалежную інфармацыю. У часы «Дня» мы фактычна пражывалі кожны дзень ў рэдакцыі, у кантактах, у справах. Працэс стварэння кожнага нумару быў такі, што трэба было арганізаваць усё пакрокава. У такой атмасферы мы жылі.
Пачобут – такі файны, учэпісты журналіст. Нездарма ён пасля працаваў для буйных польскіх выданняў, у тым ліку для Gazeta Wyborcza.
Я бы хацеў, каб тыя людзі, якія адраджаюць і захоўваюць польскасць у нашым рэгіёне, былі падобныя да Анджэя. Але гэта не ёсць кан’юнктурная захопленасць. Кожны метр польскай прысутнасці на беларускай зямлі для яго важны, ён гэта ўсё даследваў і вывучаў.
Сярод важных рысаў Анджэя – прынцыповасць. Чалавечая і прафесійная.
А яшчэ глыбокасць. Гэта чалавек, які заўсёды жадае дакапацца да сутнасці.
І мне здаецца, што Анджэй ведае, адчувае – за ім стаяць некалькі тысяч Пачобутаў з гэтай зямлі, таму даць маху нельга. Трэба трымацца праўды, прынцыповасці, сваіх поглядаў. І няважна, што табе за гэта будзе, няважна, ці гэта мэйнстрым.
Сваю будучыню, сваю дзейнасць ён звязвае, і я перакананы, будзе звязваць з гэтай зямлёй. Пачобут, пакуль ён можа, будзе спрабаваць змяніць гэтую зямлю да лепшага.
Пазнаёміліся мы з Анджэем Пачобутам хіба тады, калі ён у газету «Пагоня» прыйшоў. Я адразу звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на ўзрост, ён быў такім цэльным, вельмі глыбокім і прафесійным журналістам.
У яго юрыдычная адукацыя. Але ў спалучэнні з майстэрствам слова і моцным маральным стрыжнем гэта ўсё дало вельмі бліскучы вынік. Андрэй лёгка пісаў на складаныя тэмы, глыбока гэта ўсё падаваў.
Калі ён браўся за нейкую тэму, ён яе даводзіў да канца. Адзін, другі, трэці, чацвёрты раз, колькі трэба звяртаўся да яе і, як правіла, дасягаў мэты.
Смелы вельмі журналіст, прынцыповы. Памятаю, як адбыўся адзін з самых, мажліва, сур’ёзных наскокаў на нашу рэдакцыю. Гэта ўжо тады, калі «Пагоня» была забароненая, і мы рабілі газету «Дзень». Газета друкавалася ў Смаленску. Мы рабілі яе тым жа самым «пагонеўскім» складам. Рабілі і перасылалі матэрыялы ў Смаленск, там друкавалі, ехалі і забіралі, прывозілі ў Беларусь.
Гэта ўсё вельмі нагадвала вайну з выкарыстаннем самых подлых метадаў, самых брутальных, жорсткіх. Мы сярод ночы рыхтавалі нумар газеты, а па перыметры, у цемры, стаялі некалькі дзесяткаў чалавек, якія выкрыквалі пагрозы. У цэнтры Гародні адзін за другім пад’язджалі аўтамабілі без нумароў, а людзі з іх пагражалі, крычалі, што зараз будуць забіваць нас.
Кожны чалавек можа па-рознаму рэагаваць на такую адкрытую пагрозу жыцця, якая была цягам некалькіх тыдняў, пакуль яны не знішчылі і «Дзень». Анджэй быў адным з тых, на якім тады ўсё трымалася, які падтрымліваў нас усіх.
Я неаднаразова казаў: «Павярніся-ка ты, Андрэю, ў профіль. Ты мне так Кастуся Каліноўскага нагадваеш». Па паводзінах, адносінах да справы, па прынцыповасці, па смеласці. Я казаў гэта яму ў вочы тады, пацверджу гэта і зараз. Жыццё пацвярджае. Вельмі шкада, што такія людзі, патрыёты сваёй краіны, прафесіяналы, прынцыповыя людзі, якія б маглі служыць эталонам для маладых журналістаў, знаходзяцца за кратамі.
Цяперашняя журналістыка, канешне, вельмі моцна адрозніваецца ад той, што была 15-20 гадоў таму. Такіх журналістаў, як Андрэй, зараз усё менш і менш. У гэтым жа галоўная прычына таго, што яго ў чарговы раз кінулі за краты.
Абвінавачванне высмактана з пальца, не заснаванае ні на фактах, ні на законе. Гэта проста такая сваволя тых, каму вельмі патрэбна ізаляваць людзей, якія маглі б стаць цэнтрам прыцягнення сілы, маральнымі аўтарытэтамі, на якіх іншыя маглі б аглядвацца, раўняцца, паводзіць сябе таксама адпаведным чынам. Гэта асноўная прычына, а не тыя бязглуздыя абвінавачванні.
Адзін з лепшых журналістаў. І я ўпэўнены, што раней ці пазней сілы, інтэлект і сумленне гэтага чалавека яшчэ паслужаць Новай Беларусі.
Андрэй, я з табой. Як мы былі разам, так і застаемся. Я глыбока перакананы, што ты выстаіш, і ты мусіш выстаяць і вытрымаць гэта, і не толькі дзеля сябе, а дзеля нашай краіны, нашага грамадства, агульнай справы, будучыні Беларусі. Я веру, Андрэй, у цябе. Ведаю, што ты з гонарам вынясеш усе тыя пакуты, якія мусіш вытрымліваць.
Словы салідарнасці, словы бязмернай, вялікай павагі, якую выклікаюць пастава і прынцыповасць гэтага чалавека. Я б хацеў, каб Андрэй гэта адчуў, пачуў, нават праз гэтыя тоўстыя турэмныя муры, за якімі ён зараз знаходзіцца.
Калі я прыйшоў у журналістыку і БАЖ, Анджэй быў ужо зоркай журналістыкі і Гарадзеншчыны, і ўсе ведалі Пачобута. Калі ў 2000-х гадах закрывалі «Пагоню» і гарадзенскія выданні, я хадзіў у школу, і мы з «Маладым фронтам» пікетавалі каля Міністэрства інфармацыі.
З Анджэем нас лёс звёў, калі я ўжо працаваў у Беларускай асацыяцыі журналістаў, а ён быў у Камісіі па этыцы БАЖ доўгі час. Ён быў тады і застаецца пэўным лідарам польскай грамадскасці Гарадзеншчыны і ўвогуле вельмі моцнай асобай у Гарадзенскай вобласці, да якой заўсёды прыслухоўваліся людзі. Гэта такая фігура, якая заўсёды на слыху. Ён шмат дапамагаў і па журналісцкіх пытаннях, юрыдычных момантах, падказваў шмат каму з калегаў.
Аднойчы былі з Анджэем разам у журналісцкім падарожжы, давялося жыць у адным нумары, камунікаваць. З таго часу і пасябравалі. Хоць і жылі ў розных гарадах, але заўсёды былі на сувязі.
Гэта чалавек вельмі шматбаковы, з якім цікава размаўляць на розныя тэмы. Ён ведае шмат гісторыяў журналісцкіх, гарадзенскіх, мае вялікі жыццёвы і прафесійны досвед. Мы ведаем яго з беларускага боку, але ў Анджэя ёсць і польскі бок. У Польшчы яго добра ведаюць, паважаюць, ён мае вялікі ўплыў на польскія структуры і арганізацыі.
Калі ў мінулы раз Анджэй сядзеў, была звышнатуральная падтрымка з боку Польшчы, розныя акцыі. Мінулая ягоная адсідка таму і скончылася, і скончылася вельмі паказальна. Яго спачатку вызвалілі са следчага ізалятара. Потым у той дзень, калі ў Мінску быў цыклон «Хаўер», на ўсіх сайтах з’явілася навіна, што справу супраць Пачобута закрылі. Гэта было вельмі і вельмі пазітыўна.
Немагчыма падзяліць Пачобута-чалавека і Пачобута-журналіста. Пачобут – гэта моцная асоба грамадская, палітычная і журналісцкая, з выдатным бэкграўндам. Гэта чалавек, які добра ведае гісторыю, палітыку, эканоміку, можа дыскутаваць на любыя тэмы.
Ён вельмі шчыры, сумленны. Анджэй ніколі не дазволіць сабе пагадзіцца на нейкую няпраўду. Для яго нават дробязі непрымальныя. Ён не можа заплюшчыць вочы і сказаць: «Ну добра». Анджэй гатовы сябе пакрыўдзіць, сабе нешта недалічыць, недаатрымаць, але галоўнае, каб справядлівасць перамагла.
Анджэй – яскравы прадстаўнік гарадзенскай журналісцкай супольнасці. Гародня – ўвогуле унікальнае месца для беларускай журналістыкі, тут вельмі шчыльна людзі паміж сабой павязаныя. Да апошніх падзеяў, калі многія былі вымушаныя раз’ехацца, гэта было не проста сяброўства, гэта было кшталту сямейных адносінаў. Калі ты звяртаешся да аднаго чалавека, а дзесяць гатовыя дапамагчы. Гарадзенская супольнасць – гэта пляяда. Гэта не самы вялікі абласны горад, але там ёсць вялікія імёны. І сярод гэтых імёнаў – Анджэй.
Пачобут адмовіўся выязджаць з Беларусі. Як ужо вядома, яму прапаноўвалі. Ён за кратамі з сакавіка, гэта больш за палову года. Я заўсёды ўсім кажу, што калі яны напішуць нейкае прашэнне, то не будуць кепскімі людзьмі. Гэта выбар кожнага. У Анджэя быў такі выбар, і ён сказаў: «Я застаюся».
Гэта вельмі аскетычны і строгі да сябе чалавек. І нават зараз ён заўсёды кажа: «Мне нічога не трэба. Я і так вытрымаю. Я ў «атаварке» набуду па мінімуму, мне больш не патрэбна».
Анджэй атрымаў некалькі лістоў ад мяне. Ведаю, што хтосьці атрымаў адказы ад яго. У Анджэя ёсць праблемы з перапіскай з сям’ёй: лісты даходзяць толькі жонцы, а дзецям – не.
Але лісты варта пісаць. Тут сапраўды рулетка, але чаму б у яе не згуляць. Тым больш напісаць не так цяжка. Ёсць сайт «Письмо.бел», на сайце «Вясны» ёсць бясплатная форма, якую можна запоўніць, і актывісты перапішуць ліст і адправяць, на сайце Белпошты – сэрвіс адпраўкі лістоў. Таму, нават не ўстаючы з-за кампутара, можна адправіць. І калі нават адзін ліст з пяці дойдзе – гэта ўжо прарыў.
Вельмі чакаю, калі з Анджэем пабачымся. Гэта будзе цёплая сустрэча! Я скажу: «Вітаю на волі». Ён хутчэй за ўсё адкажа: «Спакойна-спакойна, я проста выйшаў. Усё добра. Працягваем працаваць».
Условия перепечатки
Мы разрешаем полную или частичную перепечатку наших материалов.
Обязательна активная прямая гиперссылка на страницу-оригинал публикации. Эта ссылка должна размещаться в начале перепечатанного материала, в лиде или первом абзаце.
При перепечатке, полной либо частичной, запрещены любые изменения текстов, заголовков, фотографий (если они авторские).
При перепечатке материалов проекта «Пресса под прессом» мы просим указать, что этот материал взят из проекта Press Club Belarus «Пресса под прессом», где мы собираем свидетельства репрессий против независимых медиа и журналистов в Беларуси.