Апошнія месцы на «Журфак па-суботах». Курс па развіцці для прафесійных журналістаў

Што такое натграф, як і навошта збіраць інфармацыю ў 4 вядры? Як з адной тэмы генераваць 20 публікацый? Як АІ можа ратаваць вас у працы? Што пераняць ад рэдактара  The Financial Times? Вы журналіст са стажам і не ведаеце адказаў на гэтыя пытанні — тады мы вас чакаем на «Журфаку па суботах» на прасунуты ўзровень. Водгукі на першы «Журфак па-суботах» знойдзеце тут.

Апошнія месцы на «Журфак па-суботах». Курс па развіцці для прафесійных журналістаў

Дэдлайн: 22 верасня

Вы даўно ў журналістыцы і вашая руціна — бясконцыя кепскія навіны, здаецца нічога новага не адбываецца. Мы дадзім вам іншы фокус, вернем прафесійны азарт, навучым працаваць хутчэй, больш крэатыўна і эфектыўна.

У курсе:

  • вы зможаце паглядзець на журналістыку па-новаму, пазнаёміцеся з сістэмай, па якой працуюць заходнія медыя;
  • навучыцеся больш крэатыўна працаваць з ідэямі, інфармацыяй і аўдыторыяй;
  • атрымаеце больш грунтоўныя навыкі па AI, SEO, пабудове cупольнасці вакол медыя;
  • папрацуеце са складанымі этычнымі кейсамі;
  • зможаце стварыць гісторыю, якой будзеце ганарыцца. Кожны студэнт будзе мець падтрымку ментара-трэнера, з якім на працягу  курса зможа працаваць над сваёй гісторыяй. На 10 занятку вас будзе чакаць пітчынг вашага лонгрыду.

Трэнереры «Журфаку па-суботах» — гэта рэдактары і медыямэнаджэры беларускіх незалежных выданняў, якія маюць трэнерскую адукацыю.

У Варшаве гэта:  Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы», Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog, Вольга Ярохіна рэдактарка сайту belsat.eu, Надзея Белахвосцік старшыня Рады па медыяэтыцы беларускіх незалежных медыяў, Ніна Шулякова — шэф-рэдактарка Devby.io, Лена Верашчагіна, галоўная рэдактарка медыя для медыяў «Соль» ды іншыя. Праграму адмыслова для «Журфака» распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка, медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kiyv Post.

Цяпер мы набіраем прафесійных журналістаў. Для навучання вам не трэба праходзіць першы модуль (узровень) адукацыі.

На першым модулі мы вучылі пачаткоўцаў і частка з іх пачалі працаваць у выданнях. На першым модуле мы працавалі з навінымі, на другім ідзем углыб і канцэнтруемся на лонгрідых. Тэкст — падстава любога прадукта — відэа, фільма, рылса, падкаста. Разуменне схемаў і метадаў дапаможа вам развівацца ў любой сферы.

Увага! Паспяшайцеся, засталося мала месцаў. Навучанне будзе адбывацца кожную суботу, офлайн,  паралельна ў  Варшаве і Вільне ў залежнасці ад краіны пражывання.

Запісацца ў Варшаве 

 

Запісацца ў Вільне 

Выпускнікі пра «Журфак па-суботах»

«Гэты курс сапраўды неверагодны — ён даў мне больш, чым, напэўна, тры гады навучання ў польскім універсітэце» — кажа выпускніца «Журфаку» Хрысціна.

«Журфак — один из лучших образовательных курсов за всю мою жизнь, я правда много узнал и стал применять в своей профессии полученные знания, даже редакция «Зелёного портала»  отметила это!» — дзеліцца Генадзь.

«Вялікі дзякуй, вы змянілі маё жыццё і натхнілі мяне несці беларускія сэнсы» — выпускнік Мікалай.

«Вельмі ўдалая праграма. Вучыць тэхніцы напісання навін на практыцы. Я шмат чаго не ведала: мадэль патрэб аўдыторыі, эвалюцыя навіны, натграф, напісанне пітча. Або ведала ў тэорыі, але ніколі не выкарыстоўвала, бо тэорыя хутка забываецца без практычных спроб працаваць з ёй. Напрыклад, працы над структурай навіны, навыкі даваць і атрымліваць зваротную сувязь» — ананімная выпускніца «Журфаку».

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

15 верасня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняАпошнія месцы на «Журфак па-суботах». Курс па развіцці для прафесійных журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць