«Лютыя» магчымасці для беларускіх медыйшчыкаў

Сабралі 10 магчымасцяў: стыпендыі, гранты, конкурсы, паездкі і рэзідэнцыя, дэдлайн падачы на якія — люты 2024 года. Шукайце свае.

«Лютыя» магчымасці для беларускіх медыйшчыкаў
Фота: Isabela Kronemberger / Unsplash

Прэмія ICFJ Knight International Journalism Awards 2024  

Дэдлайн заявак: 8 лютага. Лаўрэатамі міжнароднай журналісцкай прэміі ICFJ Knight могуць быць рэпарцёры, рэдактары, медыяменеджары або грамадзянскія журналісты, якія, нягледзячы на складаныя абставіны, ствараюць навіны. Прысуджаецца журналістам і наватарам у галіне СМІ, якія праяўляюць незвычайную мужнасць у данясенні інфармацыі да аўдыторыі ў краінах, ахопленых канфліктамі, ці там, дзе ёсць праблемы са свабодай прэсы.

Рэзiдэнцыя для журналістаў у Партугаліі

Дэдлайн заявак: 9 лютага. Free Belarus Center запускае стыпендыяльную рэзідэнцыю. Стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой  праект цягам васьмі тыдняў і пры неабходнасці працягваючы асноўную працу дыстанцыйна. Заяўкі прымаюцца ад тых, хто знаходзіцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыякампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных, спакойных варункаў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне. Забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку.

Пресс-клуб Беларусь ищет продюсера-редактора в видеоотдел

Актуально до 12 февраля 2024 года. Требования: опыт работы в видеожурналистике; опыт управления командой; понимание специфики YouTube и видеоформатов в разных социальных сетях; системное видение; ответственность; желание развиваться; проживание в Варшаве. От нас: достойная зарплата и официальное оформление; дружный коллектив; возможности для вашего развития. Резюме присылайте на verlena@press-club.pro. В конце резюме добавьте текст: «Я даю согласие на обработку моих персональных данных в целях трудоустройства в соответствии со ст. 6 раздел 1 буква A Регламент (ЕС) 2016/679 Европейского парламента и Совета от 27 апреля 2016 г. о защите физических лиц в отношении обработки персональных данных и о свободном перемещении таких данных, а также об отмене Директивы 95/46/ ЕС (Общий регламент по защите данных)».

Стажировка в американских СМИ от Всемирного института прессы

Дедлайн заявок: 15 февраля. Это возможность для опытных журналистов познакомиться с американской журналистикой. World Press Institute предлагает журналистам, проживающим за пределами США, подать заявки на стажировку. Стипендиаты будут освещать различные социальные темы и знакомиться с тем, как это делают медиа в США. Стажировка начнется в конце августа — начале сентября 2024 года.

Конкурс медыяпраектаў ад Belarusian Content Lab

Дэдлайн: 19 лютага. Мэта – падтрымка незалежных беларускіх аўтараў у распрацоўцы медыяпраектаў, сфакусаваных на тэмах культуры і ідэнтычнасці беларускага народа. Дапускаюцца праекты розных фарматаў і жанраў: вэб-праекты,  дакументальныя фільмы ці серыялы, мастацкія фільмы і тэлевізійныя праекты, а таксама інтэрактыўны або імерсіўны XR-кантэнт.

Стыпендыя Інстытута Рэйтэр для журналістаў

Дэдлайн заявак: 19 лютага. Праграма дае магчымасць правесці ад трох да шасці месяцаў у Оксфардскім універсітэце, дзе стыпендыяты будуць рабіць даследаванні па выбранай тэме. Пачатак заняткаў груп стыпендыятаў: кастрычнік 2024 года, студзень 2025 года і красавік 2025 года. Штомесячная стыпендыя складае 2000 фунтаў стэрлінгаў, чаго будзе дастаткова для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, харчаванне і агульных выдаткаў на пражыванне.

Стыпендыя Ochberg Fellowship 2024 у Цэнтры журналістыкі і траўмы (ЗША)

Дэдлайн заявак: 21 лютага. Стыпендыяльная праграма пройдзе з 30 ліпеня па 5 жніўня ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку, у Цэнтры журналістыкі і траўмы Дарт (Dart Center for Journalism and Trauma). Запрашаюць прафесійных журналістаў і журналістак з любой часткі свету, з досведам не менш за пяць гадоў, якія жадаюць больш даведацца пра спецыфіку асвятлення тэм, звязаных з гвалтам, канфліктамі і трагедыямі.

Конкурс Best of News Design

Дэдлайн заяўкі: 23 лютага. Да ўдзелу запрашаюць як друкаваныя, так і лічбавыя выданні, каб адзначыць лепшыя прыклады візуальнай журналістыкі. Журы будзе ацэньваць кожную працу на прадмет таго, наколькі добра яна выконвае рэдакцыйныя і дызайнерскія мэты.

Конкурс грантаў для беларускіх медыя ад Nordic Council

Дэдлайн заявак: 25 лютага. Падаць заяўку могуць беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі візуальнага, мастацкага медыякантэнту, а таксама небеларускія СМІ, якія працуюць з беларускімі журналістамі і ствараюць кантэнт пра сітуацыю ў Беларусі. Грант складае ад 5 000 да 30 000 еўра, у залежнасці ад праекта. Максімальная працягласць праекта 12 месяцаў.

Магістарская праграма і стыпендыя ў Акадэміі Deutsche Welle

Дэдлайн падачы: 29 лютага. Праграма «Міжнародныя медыядаследаванні» аб’ядноўвае дысцыпліны «Медыя і развіццё», «Журналістыка», «Камунікацыі» і «Медыяменеджмент» і рыхтуе выпускнікоў да працы на кіруючых пасадах у міжнароднай медыясферы. Кандыдаты павінны мець прызнаную ступень бакалаўра (або яе эквівалент), мінімум адзін год досведу працы ў СМІ, пацвердзіць веданне англійскай мовы. Магістратура платная, але для кандыдатаў з Беларусі, ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на навучанне.

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

6 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Лютыя» магчымасці для беларускіх медыйшчыкаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць