Stranger Things. Рэлаксуючыя заняткі медыйшчыкаў

Сабралі заняткі, якія дапамагаюць беларускім медыйшчыкам і медыйшчыцам адарвацца ад працоўных думак. Тут гатаванне ежы з фільмаў і перасоўванне мэблі. Але і шмат нечаканак, накшталт прасавання або чытання ў царкве. Хопіць спойлераў, самі глядзіце. А тут знойдзеце падборку з кірункамі для вандровак, што параілі калегі-калежанкі.

Stranger Things. Рэлаксуючыя заняткі медыйшчыкаў
Фота: Vernon Raineil Cenzon \ Unsplash

Я вообще много утюжу, всё дома утюжу я. И это тоже мой механизм релаксации. Не могу сказать, что это хобби, но так я переключаюсь. Я включаю себе в уши что-то расслабляющее, или сериальчик ставлю, или ютубчик, и могу часами гладить одежду. И ещё я это медленно люблю делать, рубашка занимает 20–30 минут. (Артём Шрайбман)

Люблю купляць у аэрапортах замежныя часопісы. Па-першае – суперцікава, як яны зроблены, якая вёрстка, якія матэрыялы, фотаздымкі. Па-другое – усё гэта мне вельмі цікава параўноўваць з тым, што ёсць у нас. Наогул, гэта, напэўна, маё хобі.

Стараюся купляць такія выпускі, якія выходзяць, калі здараецца нейкія значная падзея ў свеце. І не выкідаю іх потым.

Мне здаецца, праз шмат гадоў будзе крута паглядзець часопіс, які, напрыклад, быў прысвечаны гадавіне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, альбо пачатку вайны ў Іраку, альбо яшчэ нейкай значнай падзеі. (Ксенія Галубовіч)

Гляджу нарэзкі экшн-сцэнаў з блакбастараў. Напрыклад, я ведаю, што атрымаю пазытыўныя эмоцыі ад прагляду бойкі з фільму «Ўладар пярсцёнкаў». Гэты пафас Пітэра Джэксана – ён мяне зараджае моцнай хваляй прыемных пачуццяў. Ці калі Джэйсан Стэтхэм кагосьці б’е ў новым баевіку па твары. Гэта мне таксама падабаецца – бо гэта пра кіно ў добрым сэнсе слова, пра блокбастар – гэта адразу запальвае ў цябе пэўную эмоцыю. Ці то страх, ці то радасць, ці то задавальненне. Я такім чынам пераключаюся. (Тарас Тарналіцкі)

Калі мяне зусім накрывае, іду ў кафэ. Хай тое будзе самая танная талерка супа, але думка, што мяне нехта зараз накорміць, суцяшае і падтрымлівае. Вельмі люблю адкрываць новыя кавярні.

Адзін знаёмы грэк у сталым узросце, які ледзь выпаўзаў са сваёй кватэры, сказаў, што адмовіцца ад эспрэса ў тавэрне раўно згубіць чалавечае аблічча.

Я з ім згодная, вельмі люблю проста пабыць побач з людзьмі, у месцы, створаным людзьмі і для людзей. Адчуваю сябе тады часткай вось усёй гэтай недарэчнай і балючай, апантанай і захапляльнай чалавечай гісторыі.
А пасля мыцця посуду танчу на кухні з выключаным святлом, бо жыву на першым паверсе, а мае танцы – відовішча не для слабых духам. (Каця Барушка)

Хоть я закоренелая атеистка, но мне очень нравится ходить в церковь. Там тихо, почти нет людей и можно читать в полном спокойствии. А ещё в Лондоне в церквях устраивают бесплатные органные и хоровые концерты. Я всё это очень люблю. (Татьяна Ошуркевич)

Каб пераключыцца, мне добра дапамагае скалалажанне. Гэта мае законныя тры гадзіны без навін. Час, калі галава занятая іншым і калі слухаеш сваё цела, пераадольваеш страх і дасягаеш мэты. У першыя месяцы эміграцыі менавіта скалалажанне мяне ратавала. (Вольга Шукайла)

Бывае, дасылаю сваёй дзяўчыне нейкі рылс з ежай. Яна ў адказ: давай зробім. І пад яе кіраўніцтвам сапраўды робім. Ежа, якую вы прыгатавалі разам, заўсёды смачнейшая. (Мікіта Мелказераў)

Важно занять одновременно и руки, и голову, чтоб не рыпались. Самый эффективный вариант – начать делать что-то сложно-кулинарное. Если ты занят тортом – это прямо многоступенчатое мероприятие с чётким таймингом, не позволяющее отвлекаться на какие-то новости. (Ольга Лойко)

Вельмі люблю прыбірацца ў кватэры і займацца перастаноўкамі. Мне падабаецца нешта змяняць, ствараць камфорт, падабаецца ўпрыгожваць дом да святаў. Я неяк у Беларусі не асабліва замарочвалася такім, а цяпер гірлянда ў мяне вісіць ўвесь год. А перастаноўкі я люблю рабіць, бо пасля іх звыклыя рэчы набываюць новае адценне. (Марына Савіцкая)

Адзін з найлепшых спосабаў адпачыць для мяне — справы па дому. Калі маю шмат задач, але ўкладваюся па часе, першае, што варта зрабіць — прыбрацца. Адразу прылівае энергія, і магу пасля працаваць да раніцы. Гэта добры сцэнарый. Горшы, калі прыбрацца не магу, а вельмі хочацца. Тады ўяўляю ў галаве ўборку, праходжу пакой за пакоем — вельмі супакойвае.
Яшчэ адзін спосаб — прыгатаваць штосьці новае. Люблю гатаваць лазанню, мядовыя крылы, любое мяса, якія-небудзь дэсерты кшталту браўні. Крута гатаваць ежу або напой пад фільм. Напрыклад, вяршковае піва пад «Гары Потэра»  або ананасавы тарт, які гатавала Бры Ван дэ Камп у серыяле «Desperate Housewives». (Зоя Хруцкая)

Могу с друзьями и женой сыграть в Fortnite – онлайн-шутер в жанре «королевской битвы», где нужно выжить и остаться единственным игроком. А с дочерью играем в Minecraft на PS5. Ещё люблю с другом играть в кооперативные игры на Playstation 5. Из последнего, что нас долго держало – прохождение Elden Ring и Red Dead Redemption Online. (Алексей Карпека)

Моё основное хобби в Германии – это интеграция в Германию. Это занимает очень много времени и очень много сил. Это не только изучение языка, это и изучение всех местных особенностей и правил жизни, к которым нужно привыкнуть. Трудно, но очень отвлекает от рабочих вопросов и здорово переключает. (Ульяна Бобоед)

Начала плести разные украшения из бисера – оказывается, это здорово разгружает голову. Теперь трачу целое состояние на бисеринки. (Евгения Долгая)

Займаюся рэканструкцыяй строяў, і гэта – адна з тых спраў, якія мне падабаецца рабіць у любой сітуацыі. Я вышываю ў машыне, калі куды-небудзь едзем. Я сяджу ў чарзе ў шпіталі – і таксама вышываю ці шыю.
Займаюся музыкай у вольны час, на жаль, увесь мой гурт цяпер па розных краінах. Мы збіраемся звычайна напярэдадні канцэрту на адзін дзень, рэпетуем, потым выступаем. Але дома я сяджу, штосьці «калупаю» на фартэпіяна, у мяне ёсць гітара і бас-гітара і розныя духавыя – і мне гэта таксама прыносіць палёгку і задавальненне. (Кацярына Ваданосава)

Люблю ездить без цели на самокате по городу, ходить на high heels (разные стили танца, но обязательно на каблуках), это просто открытие года! Начала учить французский и очень хочу пойти на рисование или на вокал. Мне в кайф перебирать свой шкаф и освобождать квартиру от вещей. (Саша Эльбаум)

По-настоящему отдыхаю, когда болтаю. С коллегами – во время любого перерыва. С родителями – по воскресеньям. С лучшей подругой – в бесконечной переписке. С мужем – когда мы гуляем, кормим белок в парке, ходим в любимый бар, а дома по выходным подолгу завтракаем. (Елена Верещагина)

Калі мозг зусім перагрэўся, дапамагае практыка: гуляеш і апісваеш словамі ў сваёй галаве ўсё, што бачыш: пахі, гукі, тэмпературу, прыдумляеш біяграфіі мінакам і імёны чужым сабакам». (Марыя Пархімчык)

Штораніцы хаджу па адным і тым жа маршруце па маленькіх крамках і кавярнях. Лічыцца, што я набываю свежую зеляніну і прадукты, выпечку, але, па праўдзе, я хаджу, дыхаю паветрам, слухаю падкасты. Вітаюся і развітваюся з прадавачкамі і прадаўцамі. П’ю каву. Часам я адмыслова гуляю ў нейкую кавярню на раёнчыку, або сам гатую. (Паўлюк Быкоўскі)

Полюбил outdoor-кофе и эксперименты с альтернативным кофе. Очень любопытно пробовать новые рецепты, методы заваривания и кофейные зёрна. Очень люблю музыку: lo-fi, trip-hop, IDM. Нравится миксовать эти стили. Выступаю редко, но диджеинг не забрасываю, слежу за этой сферой и стараюсь потихоньку развиваться. (Денис Васильков)

На ровары можна адключыць мозг, зладзіць сабе кшталту медытацыі, а таксама абудзіць дух першаадкрывальніка і выпадкова наткнуцца на шыкоўны закінуты асабняк пасярод лесу. (Аляксандр Карняйчук)

Пачаў бегаць. Ніколі б не падумаў, што буду гэтым займацца, заўсёды падавалася, што гэта максімальна бессэнсоўны занятак для паехаўшых кукухай. Але зараз актыўна бегаю, 3-5 разоў на тыдзень. Падчас бегу слухаю аўдыёзапісы ад Nike Run Club, вельмі карысны дадатак для тых, хто толькі пачынае бегаць. А калі шпацырую – а хаджу я пехатой вельмі шмат –  слухаю калі не кнігі, то падкасты. (Аляксей Шота)

Падзяліцца:

29 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняStranger Things. Рэлаксуючыя заняткі медыйшчыкаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць