Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
У гэтым годзе мы дзяліліся з вамі анонсамі крутых падзей, у якіх вы бралі ўдзел. Мы клапатліва збіралі магчымасці для прафесійнага росту і падтрымкі журналістаў, фатографаў, медыйшчыкаў, а потым радаваліся вашым поспехам. А яшчэ рыхтавалі для вас артыкулы, якія, спадзяемся, давалі вам карысную інфармацыю і натхнялі на стварэнне матэрыялаў.
Пакуль «жыццё ідзе сваім турэмным парадкам». Гісторыі палітзняволеных журналістаў
Тут – урыўкі з матэрыялаў праекта «Прэса пад прэсам» пра беларускіх палітзняволеных журналістах. Гэты праект мы пачыналі ў верасні 2020 года, каб сабраць сведчанні рэпрэсій супраць незалежных медыя і журналістаў у Беларусі. На жаль, праект не завершаны – рэпрэсіі не спыняюцца.
«Пры затрыманні і ператрусах Ягора білі. Чаму? Можа быць, такія людзі яму патрапіліся, у інтэрнэце ўжо нават назвалі прозвішча таго, хто біў. У гэтым збіцці – доля нашай інтэлігенцыі цяпер. Ёсць фільм “Купала”, Ягор там зняўся ў эпізадычнай ролі. Калісьці будзе фільм “Марціновіч”, і гэты эпізод – як рэдактару нацыянальнага выдання надзяваюць шлем на галаву і б’юць – будзе там цэнтральным», – сказаў Андрэй Дынько, галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя».
Чытайце пра беларускіх медыйшчыкаў у няволі. А на ангельскай мове праект тут.
Не баяцца забараняць расійскія крыніцы. Паразмаўлялі пра дэзынфармацыю падчас вайны
Дыскусія пра дэзынфармацыю ў часы вайны адбылася падчас медыяканферэнцыі Beyond the Front Pages – Solidarity and Reporting in Times of War. Эксперты Паўлюк Быкоўскі, Галіна Пятрэнка, Эліот Шорт і Адам Ляонек разам з мадэратарам Раманам Шутавым падзяліліся сваім бачаннем сітуацыі.
«Можна адзначыць сінхранізацыю беларускай прапаганды з расейскай – але няма супадзення цалкам. Бо ёсць свае інтарэсы», – кажа медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Новыя выклікі для беларускай журналістыкі. Як выжыць? Тэзісы з канферэнцыі Media and War
Міжнародная канферэнцыя Media and War у польскім Жэшуве сабрала спецыялістаў з розных галін медыя, тэхналагічных карпарацый і фондаў, каб абмеркаваць, як вайна ва Украіне паўплывала на медыйную прастору ў рэгіёне і свеце. Была там і беларуская панэль. Абмеркавалі рэпрэсіі ў бок незалежных беларускіх медыя, працу рэдакцый у эміграцыі, выкрыццё прапаганды.
«Недахоп устойлівасці – гэта вялікі выклік», – адзначыла Эдыта Іванюк, удзельніца ініцыятывы Wolna Białoruś, мясцовая каардынатарка праграмы Free Press for Eastern Europe. Паводле яе, калі не будзе фінансавання беларускіх журналістаў, беларускіх праектаў, не будзе і будучыні.
Чаму СМІ зараз маўклівыя, але «закруціць гайкі» не выйдзе. Медыя ва Украіне
«Нашая агульная задача: павесці сябе так, каб выклікі жыцця і смерці, характэрныя для расійскай імперыі і Савецкага Саюза, скончыліся на нашым пакаленні», – кажа Яўген Глібавіцкі, заснавальнік аналітычнага цэнтра pro.mova, член назіральнага савета грамадскага вяшчання Украіны. Ён таксама лічыць, што КДБ, ФСБ, ГРУ ўвесь час гуляюць на дэмакратычным полі, у іх ёсць цалкам эмпірычная перавага: яны карыстаюцца тым, што іх асяроддзе па азначэнні з’яўляецца ўтоеным, а асяроддзе дэмакратаў, медыйшчыкаў па азначэнні з’яўляецца адкрытым.
Гэты тэкст не толькі пра медыі ды інфармацыйную вайну. Ён пра досвед Украіны і сталую барацьбу за свабоду, пра яднанне ўкраінцаў і перагляд грамадскай дамовы, пра суб’ектнасць і прэтэнзіі да Еўразвяза. Пра нашыя агульныя болі, траўмы і чаканні. Атрымалася, што інтэрвʼю шмат у чым пра Беларусь.
Медыяспажыванне: 6 партрэтаў беларускай аўдыторыі, якую называюць «нейтральнай»
Згодна сацыялагічным даследаванням беларускай аўдыторыі, адназначныя прыхільнікі і супернікі рэжыму агулам ахопліваюць не больш паловы жыхароў гарадоў Беларусі. Другую палову складаюць так званыя «нейтральныя» беларусы – тыя, хто не падтрымлівае ні рэжым Лукашэнкі, ні пратэставыя сілы. Хто гэтыя людзі? Дзе яны шукаюць інфармацыю? Пра гэта можна даведацца з працы «Цэнтра новых ідэй», у аснову якой лягло апытанне грамадскага меркавання Chatham House сярод жыхароў беларускіх гарадоў.
Вылучаны тры групы «нейтралаў». Першая група – «спачуваюць пратэсту» (налічвае 10-15% гарадскога насельніцтва краіны); другая – «маўклівыя» (складае да 15%); трэцяя – «аўтарытарныя» (налічвае каля 25% апытаных).
Хто павінен кантраляваць медыі? Беларускія рэдакцыі адказалі на заяву Веранікі Цапкала
На канферэнцыі дэмакратычных сіл «Новая Беларусь» (адбылася ў Вільні 8-9 жніўня 2022 года) Вераніка Цапкала прапанавала стварыць «грамадскую раду па наглядзе за СМІ», а таксама заявіла, што звернецца да кіраўнікоў заходніх краін і фондаў з патрабаваннем спыніць фінансаванне СМІ, калі апынецца, што ў асобных СМІ дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні. Мы запыталіся ў рэдакцый беларускіх незалежных медыяў, як яны паставіліся да заявы Веранікі Цапкала.
«Калі Цапкала, Ціханоўская, Карач – хто заўгодна – генеруюць цікавыя тэмы, то ўсе пра гэта напішуць. Ідэя ж Веранікі Валерʼеўны выглядае касплэем беларускага рэжыму», – сказалі ў рэдакцыі «Люстэрка».
У час вайны няма раскошы быць проста журналістамі. Як пісаць пра скандалы і канфлікты?
Як асвятляць падзеі і сітуацыі, якія могуць падарваць давер да дэмакратычных сіл і надзею на дэмакратычныя змены? Як рэдакцыі не стаць магчымай ахвярай спланаваных інфармацыйных маніпуляцый? Пра што пісаць і як пісаць – мы абмяркоўвалі з рэдактарамі і журналістамі беларускіх медыяў. Матэрыял падрыхтаваны па Chatham House Rule з меркаванняў бяспекі.
«Беларускія незалежныя медыі дзесяцігоддзямі спрабуюць даказаць, што журналіст не абслугоўвае палітыкаў. У медыя – свае мэты, у палітыкаў – свае», – адзначылі ўдзельнікі сустрэчы.
Міжнародная прэс-карта для беларускіх журналістаў: што дае і як атрымаць
Шмат рэдакцый беларускіх незалежных медыяў зараз працуюць у выгнанні, а журналісты-фрылансеры не маюць рэдакцыйных пасведчанняў.
Прэс-клуб Беларусь сумесна з International Association of Press Clubs (IAPC) прапануе супрацоўнікам беларускіх медыяў атрымаць карту міжнароднага ўзору ад IAPC. Гэта фізічнае пацвярджэнне таго, што яе ўладальнік практыкуе медыйную дзейнасць і супрацоўнічае з сусветнай суполкай Прэс-клубаў. Прэс-клуб Беларусь – прадстаўнік гэтай міжнароднай суполкі.
Праз TikTok ды Instagram. Натхняльныя паблікі для вывучэння беларускай мовы
За апошні год беларускі ды беларусы стварылі шмат цікавых акаўнтаў у сацыяльных сетках, дзе дзеляцца тэматычнымі слоўнічкамі, расказваюць пра правапіс ці асаблівасці ўжывання тых ці іншых словаў. Штосьці з гэтага спісу вы ўжо, напэўна, ведаеце, а штосьці будзе для вас адкрыццём.
Кніга «Пра сланоў і барсучкоў» – 65 дзіцячых вершаў аўтарства палітзняволенага журналіста Андрэя Скурко. Ен пісаў вершы спачатку для дзіцячага часопіса «Дуда». А пасля – для свайго сына, каб захоўваць сувязь з ім на адлегласці.
Набыць кнігу можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай праз пошту па Беларусі і за мяжу. Добры падарунак на святы.
Фота на вокладцы: Danil Aksenov / Unsplash.com
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт